Перайсьці да зьместу

Храм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сабор Парыскай Божай Маці

Храм — архітэктурнае збудаваньне, прызначанае для зьдзяйсьненьня набажэнстваў і рэлігійных абрадаў.

У хрысьціянскай, юдэйскай і ў большасьці паганскіх рэлігійных традыцыях храмам можа быць прызнана не любое культавае збудаваньне, але толькі тое, у якім знаходзіцца ахвярнік і ў якім абавязкова павінна прыносіцца ахвяраваньне.

У хрысьціянстве традыцыйна прынятае зваць храмам толькі тое архітэктурнае збудаваньне, у якім ёсьць алтар і зьдзяйсьняецца эўхарыстыя — бяскроўнае ахвяраваньне, а тыя збудаваньні, дзе гэта не зьдзяйсьняецца, называюць капліцай.

У юдаізьме можа быць толькі адзін Ерусалімскі Храм на ўсёй зямной кулі. Сёньня ў юдэяў афіцыйна няма храму, а сынагога ў юдэйстве не зьяўляецца храмам і шмат у чым падобная па функцыях з хрысьціянскай капліцай.

У ісламе традыцыйна адсутнічае храм, а мусульманскі мячэт шмат у чым падобны па функцыях з сынагогай у юдаізьме і з хрысьціянскай капліцай.