Хет-трык
Хет-трык (ад анг. hat-trick) — дасягненьне трох выніковых дзеяньняў у спартыўных гульнях. Тэрмін хет-трык быў упершыню выкарыстаны ў 1858 годзе на гульні ў крыкет адносна Г. Г. Стэфэнсана(en), які ўзяў браму трыма мячамі. У яго гонар, паводле тагачаснай традыцыі, быў аб’яўлены збор сродкаў, і на атрыманыя грошы Стэфэнсану быў падараваны капялюш.[1] У друку слова ўпершыню зьявілася ў 1878 годзе.[2]
Хутка тэрмін быў пазычаны і ў іншыя віды спорту, як футбол, воднае пола і гандбол. У Паўночнай Амэрыцы слова набыло папулярнасьць толькі ў сярэдзіне 1940-х, дзякуючы НХЛ: паводле традыцыі, пасьля выкананьня хет-трыку гульцом заўзятары кідаюць свае шапкі на лёд.
Футбол
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хет-трыкам у футболе лічацца 3 і болей галоў ад аднаго гульца за адзін матч. Паводле правілаў уліку вынікаў, трапляньні з пэнальці не ідуць у лік, таму і ў выпадку з хет-трыкам 11-мэтровыя галы не залічваюцца.[3] Хет-трык хутчэй за ўсіх аформіў Томі Рос, які гуляў за Рос Каўнці супраць «Нэрн Каўнці»(en), на матчы 28 лістапада 1964 году.[4] У фінальным матчы Кубка сьвету ФІФА хет-трык быў аформлены толькі аднойчы: Джорджам Гэрстам у дадатковы час у фінальным матчы ЧС-1966.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Extended Oxford English Dictionary 1999 Edition: "It came into use after HH Stephenson took three wickets in three balls for the all-England eleven against the twenty-two of Hallam at the Hyde Park ground, Sheffield in 1858. A collection was held for Stephenson (as was customary for outstanding feats by professionals) and he was presented with a cap or hat bought with the proceeds."
- ^ The Oxford Companion to Australian Cricket. — Oxford University Press, 1996.
- ^ IFAB (ліпень 2009) Laws of the Game 2009/2010 (анг.)
- ^ Fastest time to score a hat-trick, Football (анг.) Кніга рэкордаў Гінэса
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хет-трык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў