Хамійская дыня
Выгляд
Хамійская дыня, хамікуа (па-кітайску: 哈密瓜) — від дыні (сucumis melo). Сакавіты плод з 18%-ым утрыманьнем цукраў. Радзімай зьяўляецца Хамі ў Хамійскай акрузе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая, паводле некаторых іншых крыніц, радзіма хамійскай дыні — уезд Шаньнань у Турфанскай акрузе. Плод утрымлівае вітаміны A, B, C, кальцый, фосфар, жалеза і іншыя. Асноўнымі раёнамі культывацыі хамійскай дыні зьяўляюцца Хамі, Турфан, Шаньшань. У апошнія гады ў выніку паляпшэньня транспартнай сытуацыі рэгіёна павялічыліся таксама і аб’ёмы вырошчваньня культуры. Экспартуецца ў іншыя кітайская рэгіёны і замежжа. У імпэратарскім Кітаі хамійскую дыню падавалі на стол выключна імпэратару.