Перайсьці да зьместу

Хабараўск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хабараўск
лац. Chabaraŭsk
рас. Хабаровск
Вуліца Мураўёва-Амурскага ў цэнтры Хабараўску
Вуліца Мураўёва-Амурскага ў цэнтры Хабараўску
Герб Хабараўску Сьцяг Хабараўску
Дата заснаваньня: 1858
Горад з: 1880
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Хабараўскі край
Кіраўнік: Аляксандар Сакалоў[d], Pavel Filippov Dmitrievich[d] і Sergei Kravchuk[d]
Плошча: 386 км²
Вышыня: 72 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 618 150 чал.
шчыльнасьць: 1601,42 чал./км²
Тэлефонны код: 4212
Паштовы індэкс: 680000–680150
Геаграфічныя каардынаты: 48°29′0″ пн. ш. 135°4′0″ у. д. / 48.48333° пн. ш. 135.06667° у. д. / 48.48333; 135.06667Каардынаты: 48°29′0″ пн. ш. 135°4′0″ у. д. / 48.48333° пн. ш. 135.06667° у. д. / 48.48333; 135.06667
Хабараўск на мапе Расеі
Хабараўск
Хабараўск
Хабараўск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.khabarovskadm.ru/

Хаба́раўск — горад у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар Хабараўскага краю і Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі. Насельніцтва на 2018 год — 618 150 чалавек. Плошча гораду — 386 км². Адлегласьць ад Масквы: па паветры — каля 6100 км, па чыгунцы — 8533 км.

Заснаваны ў 1858 годзе як ваенны пост Хабараўка, названы ў гонар расейскага землепраходца XVII стагодзьдзя Ерафея Хабарава. З 1880 году — горад Хабараўка, адміністрацыйны цэнтар Прыморскай вобласьці, з 1884 году — адміністрацыйны цэнтар Прыамурскага генэрал-губэрнатарства. У Хабараўск пераназваны ў 1893 годзе. У 1897 годзе злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 годзе заснаваны ваенны завод «Арсэнал». У пачатку XX стагодзьдзя Хабараўск — буйны гандлёвы цэнтар Далёкага Ўсходу, з 1904 году — база Амурскай ваеннай флятыліі. У 1916 годзе пабудаваны чыгуначны мост цераз Амур, які злучыў Хабараўск з чыгункай Усходняй Сыбіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў 1922 годзе ўвайшоў у склад РСФСР. З 1926 году — цэнтар Далёкаўсходняга, з 1938 году — Хабараўскага краю. У 1940 годзе злучаны чыгункай з Камсамольскам-на-Амуры. У 1949 годзе праходзіў Хабараўскі працэс.

Прамысловасьць: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (энэргетычнае і ацяпляльнае абсталяваньне, рухавікі, судны, кабэль), нафтаперапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгкая, харчовая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор Помнік Мураўёву-Амурскаму на банкноце наміналам у 5000 рублёў Стэла «Горад вайсковай славы» Мост цераз Амур

Міжнародныя стасункі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Консульствы замежных дзяржаваў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хабараўсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў