Перайсьці да зьместу

Унутраная Манголія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўтаномны раён Унутраная Манголія
кіт. 内蒙古自治区
манг. [a]
Агульныя зьвесткі
Краіна Кітай
Статус аўтаномны раён
Адміністрацыйны цэнтар Хух-Хота
Улучае 12 акругаў,
101 павет,
1425 воласьцяў
Найбольшы горад Баатоў
Дата ўтварэньня 1 траўня 1947
Губэрнатар Багатур
Сакратар КПК Ван Цьзюнь
Насельніцтва (2010)
24 706 321 чал.[1] (23-е месца)
Шчыльнасьць 20,2 чал./км² (28-е месца)
Нацыянальны склад хань, манголы, маньчжуры, хуэй, дауры
Плошча 1 183 000 км² (3-е месца)
Месцазнаходжаньне Унутранай Манголіі
Мапа Унутранай Манголіі
Аўтаномны раён Унутраная Манголія, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 CN-NM
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Гэты артыкул зьмяшчае тэкст з выкарыстаньнем старамангольскай пісьмовасьці.
Без падтрымкі дадзенага віду пісьмовасьці замест ейных знакаў на вашай прыладзе адлюстроўвацьмуцца пытальнікі, квадраты або іншыя сымбалі.

Уну́траная Манголія (кіт. спр. 内蒙古, піньінь: Nèi Měnggǔ; па-мангольску: ᠦᠪᠦᠷ ᠮᠤᠩᠭᠤᠯ, трансьл.: Öbür Monggol (у выкарыстаньні манголамі Кітаю); Өвөр Монгол, трансьл.: Övör Mongol (мангольскай мовай Манголіі)), афіцыйна — Аўтаномны раён Уну́траная Манголія (кіт. трад. 內蒙古自治區, спр. 内蒙古自治区, піньінь: Nèi Měnggǔ Zìzhìqū; па-мангольску: [a]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (аўтаномны раён) Кітайскае Народнае Рэспублікі. Месьціцца галоўным чынам на поўначы ў паўночным усходзе краіны.

На поўначы й паўночным захадзе праходзіць дзяржаўная мяжа КНР і Манголіі, на крайнім паўночным захадзе — КНР і Расеі. З адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак КНР аўтаномны раён мяжуе зь сямю правінцыямі — Хэйлунцьзян (на крайнім паўночным усходзе), Гірын (на паўночным усходзе), Ляанін (на ўсходзе), Хэбэй і Шаньсі (з абедзьвюма — на паўднёвым усходзе), Шэньсі (на поўдні) і Ганьсу (на захадзе ды паўднёвым захадзе), а таксама з адным аўтаномным раёнам — Нінся-Хуэйскім (на поўдні).

Адміністрацыйны цэнтар — места Хух-Хота, найбуйнейшы населены пункт — Баатоў.

Плошча адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі складае 1 183 000 км².

Колькасьць насельніцтва на 2010 год — 24 706 321 чалавек[1], якое паводле нацыянальнае прыкметы разьмеркавалася наступным чынам: хань — 79%; манголы — 17%; маньчжуры — 2%; хуэйцы — 0,9%; дауры — 0,3%.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна падзяляецца на 9 мескіх акругаў і 3 аймакі, якія падзяляюцца на 17 раёнаў, 11 гарадоў павятовага ўзроўню, 21 павет, 49 хашунаў і 3 аўтаномных хашуны

  1. ^ а б Паводле альфабэту і літаратурнай нормы, які выкарыстоўваюць манголы ў Кітаі, трансьл.: Öbür mongγol-un öbertegen zasaqu orun. Паводле альфабэту ды літаратурнае нормы манголаў Манголіі — Өвөр Монголын Өөртөө Засах Орон, трансьл.: Övör Mongolyn Öörtöö Zasakh Oron).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унутраная Манголіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў