Перайсьці да зьместу

Умеа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Умеа
швэдз. Umeå
Ратуша Умеа
Ратуша Умеа
Герб Умеа
Дата заснаваньня: 1622
Краіна: Швэцыя
Ляндскап: Вэстэрботэн
Лэн: Вэстэрботэн
Камуна: Умеа
Плошча: 34,15 км² [1]
Вышыня: 12 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць:  83 249 чал.
шчыльнасьць: 2437,75 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 090
Паштовы індэкс: 90X XX
Геаграфічныя каардынаты: 63°49′42.434″ пн. ш. 20°16′14.038″ у. д. / 63.82845389° пн. ш. 20.27056611° у. д. / 63.82845389; 20.27056611Каардынаты: 63°49′42.434″ пн. ш. 20°16′14.038″ у. д. / 63.82845389° пн. ш. 20.27056611° у. д. / 63.82845389; 20.27056611
Умеа на мапе Швэцыі
Умеа
Умеа
Умеа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.umea.se

У́меа (па-швэдзку: Umeå) — горад на поўначы Швэцыі, цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстэрботэн. Насельніцтва — 83 249 жыхароў (па стане на 2015 год; найбуйнейшы паводле колькасьці насельніцтва горад Паўночнай Швэцыі і дванаццаты сярод найбуйнейшых гарадоў краіны). У горадзе працуе самы буйны ў паўночнай Швэцыі ўнівэрсытэт. Пры ўнівэрсытэце працуе шпіталь. Умеа зьяўляецца цэнтрам мэдычных дасьледаваньняў у Швэцыі. Умеа быў абраны культурнай сталіцай Эўропы на 2014 год (разам з Рыгай).

Умеа. Царква Бакенчурка
Каралеўская вуліца (Kungsgatan) — тыповая вуліца Умеа зь бярозавай алеяй

Умеа ўпершыню згадваецца пад 1314 і паўторна пад 1320 годам. У XV стагодзьдзі Умеа, як і ўвесь Норлянд актыўна калянізуецца швэдамі і становіцца важным гандлёвым цэнтрам. Свае першыя гарадзкія прывілеі Умеа атрымаў у 1588 годзе, калі ён яшчэ знаходзіўся за 5 км на захад ад сучаснага цэнтру гораду. Аднак ужо ў 1590 годзе рака Ўмеэльвэн выйшла зь берагоў і затапіла горад: ён часова прыходзіць у заняпад. У 1621 годзе кароль Густаў II Адольф адпраўляе свайго прадстаўніка Уляфа Бурэ з мэтай аднавіць горад на больш высокім месцы. Ужо праз год Умеа зноў атрымаў гарадзкі прывілей, а ў 1637 годзе становіцца адміністрацыйным цэнтрам лэну Вэстэрботэн. Цікава, што насельніцтва гораду складала ў гэты час усяго сорак чалавек! У 1646 Умеа атрымаў канчатковыя гарадзкія прывілеі. З 1714 па 1721 гады (у ходзе Вялікай Паўночнай вайны) горад шматразова быў спалены расейцамі, якія займалі горад і пазьней — у 1809 годзе. Напрыканцы XIX стагодзьдзя дагэтуль пераважна драўляны горад быў мадэрнізаваны, у ім зьявіліся шырокія вуліцы, уздоўж якіх былі высаджаны бярозавыя алеі. З гэтага часу горад атрымаў мянушку «Горад бяроз». У 1965 годзе ў Умеа быў заснаваны першы ў Норляндзе ўнівэрсытэт: з таго часу насельніцтва гораду больш чым падвоілася.

Выдатныя мясьціны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гарадзкая царква Умеа
  • Царква Бакенчурка (1501—1508 гады)
  • Нэагатычная Гарадзкая царква (1894)
  • Ратуша (1890)
  • Музэй лэну Вэстэрботэн
  • Парк скульптураў Умэдален

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Умеасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Kommunarealer den 1 January 2012 (швэд.). Statistics Sweden (30 траўня 2012). Праверана 1 сьнежня 2015 г.