Уліковая стаўка
Уліковая стаўка — адсоткавая стаўка(en) пазычаньня галоўнага банка краіны для папаўненьня грашовых запасаў камэрцыйных банкаў на пазычаньне прадпрыемствам. Мяняецца паводле попыту(en) на пазыкі, наяўных сродкаў і хуткасьці інфляцыі. Парадкуе ровень ліквіднасьці і пазычальную жвавасьць камэрцыйных банкаў, аб’ём грашовай масы, абменны курс і плацёжны балянс(en). Вызначае ўмовы рынку(en) каштоўных папераў і адлюстроўваецца на стаўленьні насельніцтва да ашчаджэньня і ўкладаньняў[1].
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь вызначае ўліковую стаўку беларускага рубля з 1 ліпеня 1991 году, калі яна склала 12%. Найдаўжэй стаўка заставалася пастаяннай 9 месяцаў (з 1 кастрычніка 2007 г. да 1 ліпеня 2008 г.) на ўзроўні 10%, найкарацей — 10 дзён (з 10 да 20 ліпеня 1993 г.) на ўзроўні 120%. Найвышэйшай была стаўка 480% з 20 сьнежня 1994 г. да 21 лютага 1995 г., найніжэйшай — 10% упершыню з 1 сьнежня 2006 г. да 1 лютага 2007-га[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ М. Маркусенка. Стаўка рэфінансавання // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2002. — Т. 15. — С. 178. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Стаўка рэфінансаваньня // Нацбанк Беларусі, 13 сакавіка 2013 г. Праверана 14 красавіка 2013 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |