Перайсьці да зьместу

Грашовая маса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грашо́вая ма́са (грашовая прапанова) — агульны абсяг грошай у народнай гаспадарцы, які ўлучае наяўныя сродкі і грошы на рахунках у айчыннай і замежнай валюце.

Галоўны банк дае камэрцыйным банкам дадатковыя сродкі для ўплыву на паказьнікі грашовай прапановы праз банкаўскую ліквіднасьць, што ўзьдзейнічае на інфляцыю[1].

  • Наяўныя грошы ў абарачэньні (М0). Ліквідныя сродкі безадкладнай аплаты, якія ўлучаюць банкноты і манэты на руках у фізычных асобаў і ў касах юрыдычных асобаў, за выняткам банкаў.
  • Гатоўка і ўклады (М1). Наяўныя грошы і пераводныя ўклады ў айчыннай валюце, разьмешаныя ў банках краіны фізычнымі і юрыдычнымі асобамі.
  • Нацыянальная (М2). Гатоўка і ўсе ўклады ў айчыннай валюце, разьмешаныя ў банках краіны.
  • Айчыннавалютная (М2*). Улучае гатоўку і ўсе уклады ў айчыннай валюце, а таксама сродкі фізычных і юрыдычных асобаў у каштоўных паперах, выпушчаныя банкамі краіны ў айчыннай валюце.
  • Шырокая (М3). Улучае гатоўку, усе ўклады ў айчыннай і замежнай валюце, уклады каштоўных мэталаў і сродкі фізычных і юрыдычных асобаў у каштоўных паперах, выпушчаныя банкамі краіны ў айчыннай і замежнай валюце[2].

За 2013 год абсяг шырокай грашовай масы (ШГМ) ў Беларусі вырас на 19,8 % да 193,306 трлн рублёў[3] (20,305 млрд даляраў ЗША)[4].

Грашовая прапанова Беларусі
Пачатак году Наяўныя грошы (М0, млрд руб.)Гатоўка і ўклады (М1, млрд руб.)Нацыянальная (М2, млрд руб.)Рублёвая (М2*, млрд руб.)Шырокая (М3, млрд руб.)
2021[5] 4,12410,28319,46420,81650,800
2020[6] 3,70810,27420,15221,52348,509
2019 2,9918,61515,99416,89943,232
2018 2,3467,30213,68614,07039,848
2017 1,7905,32410,63910,80733,935
2016[7] 14 23642 73389 13590 496326 938[a]
2015 13 92341 76490 15190 844239 442
2014 12 30237 09977 48279 331193 306
2013 11 30734 43865 60168 669161 293
2012 6 71120 34041 16543 354111 195
2011 4 49313 66225 39926 42550 260
2010 3 64711 30420 19120 73738 107
2009 3 83610 71819 83620 54130 961
2008 3 3238 73915 73216 76424 506
2007 2 8187 02312 32112 41517 505
2006 2 0164 9458 4658 59412 570
2005 1 3393 1115 2885 3888 839
2004 926,42 002,53 195,43 408,36 132,3
2003 6501 259,11 903,11 992,93 923,7
2002 512,2889,61 211,11 2492 610,2
2001 238,8469,2602623,91 571,5
2000 86,9217,9267,7267,7496,9
1999[8] 27 07375 95391 321,191 321211 783[b]
1998 12 29931 53139 53639 53655 100
1997 6 19914 82619 82819 82826 397
1996 3 7799 63411 89311 89317 398
1995 738,32 500,63 023,83 023,86 790,6
1994 49,5171,3197,6197,6380,6
1993 3,826,430,730,733,1
1992 0,53,75,55,55,5
  1. Да дэнамінацыі ў ліпені 2016 году ў 10 000 разоў.
  2. Да дэнамінацыі ў 2000 годзе ў 1000 разоў.
  1. Грашова-крэдытная палітыка // Адзіны партал фінансавай пісьменнасьці Беларусі, 2021 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
  2. 7. Мэтадалягічныя камэнтары да табліцаў  (рас.) / адказн. В.В. Карытка = 7. Методологические комментарии к таблицам // Статыстычны бюлетэнь. — Менск: Нацыянальны банк Беларусі, 2021. — № 8 (266). — С. 240.
  3. Коратка // Зьвязда : газэта. — 15 студзеня 2014. — № 6 (27616). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  4. Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца штодзённа (9520 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 1 студзеня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
  5. Шырокая грашовая маса // Нацыянальны банк Беларусі, 1 кастрычніка г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
  6. Шырокая грашовая маса за 2015—2021 гады (архіў) // Нацыянальны банк Беларусі, 1 кастрычніка 2021 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
  7. Шырокая грашовая маса за 2000—2016 гады (архіў) // Нацыянальны банк Беларусі, 1 ліпеня 2016 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
  8. Шырокая грашовая маса за 1990—1999 гады (архіў) (рас.) // Нацыянальны банк Беларусі, 2000 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]