Удынэ
Удынэ | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 113 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0432 | ||
Паштовы індэкс: | 33100 | ||
Нумарны знак: | UD | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°4′0″ пн. ш. 13°14′0″ у. д. / 46.06667° пн. ш. 13.23333° у. д.Каардынаты: 46°4′0″ пн. ш. 13°14′0″ у. д. / 46.06667° пн. ш. 13.23333° у. д. | ||
Удынэ | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.comune.udine.it/ |
У́дынэ (па-італьянску: Udine) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Фрыулі-Вэнэцыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя сучаснага места было заселенае з эпохі нэаліту і, як мяркуецца, была заселенае ілірыйцамі. Паводле старой вугорскай легенды, правадыр гунаў Атыла пры аблозе Аквілеі загадаў насыпаць курган, бо прагнуў зь яго паглядзець на пылаючы рымскі горад, але ляндшафт мясцовасьці быў занадта роўны, без аніякага ўзвышша. У выніку жаўнеры наносілі зямлю ў шаломах і шчытах.
Пасьля падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі значнасьць рэгіёну павысілася, асабліва пасьля заняпаду Аквілеі, а затым яшчэ больш пасьля заняпаду Чывідале. У 983 годзе Ўдынэ згадваецца ўпершыню, калі імпэратар Атон II падараваў замак Утынум патрыярху Аквілеі, які на той час былі галоўным фэадалам рэгіёну. Пазьней горад канчаткова стаў найважнейшым местам рэгіёну, асабліва калі сюды быў перанесены патрыярхаў сталец. У 1420 годзе горад быў заваяваны Вэнэцыянскай рэспублікай[3]. У 1511 годзе тут пачалася кароткая грамадзянская вайна, якая супала зь землятрусам і чумой. Удынэ заставаўся пад вэнэцыянскай уладай да 1797 году[3], зьяўляючыся другім паводле велічыні горадам дзяржавы. Пасьля кароткага францускага панаваньня, места далучылася да Лямбарда-Вэнэцыянскага каралеўства, якое фактычна кіравалася аўстрыйцамі. Пазьней места было ўлучанае ў склад новастворанаага каралеўства Італіі ў 1866 годзе.
За часам Першай сусьветнай вайны, з траўня 1915 году па кастрычнік 1917 году, ўва Ўдынэ разьмяшчалася стаўка вярхоўнага камандаваньня, за што места набыло мянушку «Сталіца вайны». Пасьля бітвы пры Капарэта, горад быў акупаваны немцамі ў канцы 1917 году, а потым аўстра-вугорцамі ў 1918 годзе. У Другую сусьветную вайну па паразе Італіі Ўдынэ пэўны час кіравалася нямецкай адміністрацыяй да красавіка 1945 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ^ https://demo.istat.it/?l=it
- ^ а б Marušič, Branko (2000). «Videm». Enciklopedija Slovenije, vol. 14. Ljubljana: Mladinska knjiga. — С. 224—225.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт. (італ.)