Тэнрэкавыя
Тэнрэкавыя | |
тэнрэк звычайны (Tenrec ecaudatus) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Afrosoricida |
Сямейства | Тэнрэкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Tenrecidae Gray, 1821 | |
Тэнрэкавыя (Tenrecidae) — сямейства клясы сысуноў, які ўключае 10 сучасных родаў і 34 сучасныя віды[1]. Яны жывуць на Мадагаскары, Каморах і ў Цэнтральна-Заходняй Афрыцы. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну ва Усходняй Афрыцы і плейстацэну на Мадагаскары, але група, безумоўна, значна старэйшая[2][3][4].
Даўжыня ад носа да хваста складае 40–400 мм, хвост рудыментны (падсямейства Tenrecinae) альбо 30–290 мм, маса ад некалькіх грамаў да 1 кг. Лыч доўгі і вузкі; вочы звычайна невялікія. У розных відаў цела пакрытыя мяккай, жорсткай шчаціністай поўсьцю альбо іголкамі. Зубная формула: 2–3/2–3, 1/1, 2–3/2–3, 2–4/2–3 = 32–40 зубоў[2][3][4].
Тэнрэкавыя — ў асноўным начныя і ўсяедныя. Прадстаўнікі сямейства вядуць водны, дрэвавы, наземны альбо норны лад жыцьця[2][3][4].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сямейства Тэнрэкавыя (Tenrecidae)
- роды: Microgale (22 віды), Hemicentetes (2), Micropotamogale (2), Oryzorictes (2), Potamogale (1), Tenrec (1), Limnogale (1), Setiferg (1), Geogale (1), Echinops (1)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tenrecidae (анг.). The IUCN. Праверана 03.06.2021 г.
- ^ а б в Ciszek, D.; P. Myers (2000) Tenrecidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 03.06.2021 г.
- ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 186. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)
- ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 120. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |