Трактар
Выгляд
Трактар — бязрэйкавы транспартны сродак, які выкарыстоўваецца ў якасьці цягача. Адрозьніваецца нізкай хуткасцю і вялікай сілай цягі. Шырока ўжываецца ў сельскай гаспадарцы для ворыва і перамяшчэньня несамаходных машын і прылад. Трактар можа быць абсталяваны навясным і паўнавясным абсталяваньнем сельскагаспадарчага, будаўнічага ці прамысловага прызначэньня (напрыклад, буравым абсталяваньнем).
Клясы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляса[1] | Умацаваньне (т.с.) | Магутнасьць (конскіх сілаў) | Сярэдняя вага (тонаў) | Прыклады |
---|---|---|---|---|
6 | 5,4—6,3 | 300—400 | да 11,6 | «Беларус 3522» |
5 | 4,5—5,4 | 165—300 | 11,6 | «Беларус 2522», «Беларус 3022» |
4 | 3,6—4,5 | 130—165 | да 7,9 | «Беларус 2022» |
3 | 2,7—3,6 | да 90 | 6,3 | «Беларус 1523» |
2 | 1,8—2,7 | 75—90 | да 5 | «Беларус 1221» |
1,4 | 1,26—1,8 | 55—75 | 2,9 | «МТЗ-80», «Беларус 921» |
0,9 | 0,81—1,26 | 40—50 | 2,6 | «Т-40» |
0,6 | 0,54—0,81 | 22—25 | 1,5 | «Беларус 300» |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Табліца трактарных клясаў (рас.) // ААТ «Бабруйскаграмаш», 2021 г. Праверана 30 жніўня 2021 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |