Перайсьці да зьместу

Тамарашэні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамарашэні
груз. თამარაშენი
Краіна: Грузія
Край: Шыда Картлі
Муніцыпалітэт: Гарыйскі
Насельніцтва: 0 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+4
Геаграфічныя каардынаты: 42°15′3″ пн. ш. 43°57′45″ у. д. / 42.25083° пн. ш. 43.9625° у. д. / 42.25083; 43.9625Каардынаты: 42°15′3″ пн. ш. 43°57′45″ у. д. / 42.25083° пн. ш. 43.9625° у. д. / 42.25083; 43.9625
Тамарашэні на мапе Грузіі
Тамарашэні
Тамарашэні
Тамарашэні
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тамарашэні — неіснуючае болей сяло ў Паўднёвай Асэтыі, Грузія. Сяло было найбліжэйшым да Цхінвалі населеным пунктам. Паўднёвая ўскраіна Тамарашэні пераходзіла ў вуліцу Цхінвалі.

Назва Тамарашэні значыць «пабудаванае Тамарай». Адпаведна традыцыйна лічыцца, што да ягонага заснаваньня мела дачыненьне царыца Тамара. Цягам Расейска-грузінскай вайны (2008) насельніцтва сяла было эвакуявана, большасьць з дамоў была спаленая асэтынскімі баевікамі.[1] У цяперашні час на месцы часткі з разбураных дамоў вядзецца будаўніцтва новага мікрараёну Цхінвалі «Маскоўскага».[2] Таксама былі агучаныя пляны будоўлі аэрапорта з падоўжанай узьлётна-пасадачнай паласой. Работы мусіць выконваць «Спэцбуд» Расеі.[3]