Населены пункт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Населены пункт

Насе́лены пункт — населенае месца (селішча), першасная адзінка расьсяленьня людзей у межах аднаго забудаванага зямельнага ўчастку (горад, пасёлак гарадзкога тыпу, вёска і інш.). Абавязковая прыкмета населенага пункта — сталасьць выкарыстаньня яго як месца пасяленьня з году ў год (хоць бы толькі ў адзін сэзон).

Населеныя пункты падзяляюць на гарадзкія і сельскія. Галоўным адрозьненьнем паміж імі зьяўляецца тое, што больш за палову эканамічна актыўнага насельніцтва гарадзкога населенага пункта не занята ў сельскай гаспадарцы.

Паводле стану на 1 студзеня 2004 году ў Беларусі налічвалася 24 022 населеныя пункты[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Агульныя звесткі // БЭ. Т. 18. Кн. 2. — Менск, 2004. С. 11

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Населены пунктсховішча мультымэдыйных матэрыялаў