Перайсьці да зьместу

Тадэвуш Касьцялкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касьцялкоўскі.
Герб Сыракомля

Тадэвуш Касьцялкоўскі (па-польску: Tadeusz Kościałkowski) гербу Сыракомля (нар. каля 1750 г.) — пасол Чатырохгадовага Сойма, паэт.

Паходзіў зь Вількамірскага павету. Бацька — Францішак, падкаморы вількамірскі, маці — Ганна зь Міткевічаў. У Ашмянскім павеце бацькі мелі чатырскае староства.

Вучыўся ў Collegium Nobilium у Вільні.

1776 г. — пасол на Сойм ад Вількамірскага павету.

1781 г. — атрымаў ордэн сьв. Станіслава.

1788 г. — абраны паслом Чатырохгадовага Сойма ад Вількамірскага павету. Быў прыхільнікам каралеўскай партыі. Бараніў ад апазыцыі Пастаянную Раду, шмат разоў выступаў супраць ліквідацыі старостваў (3 сакавіка 1789 г.), а таксама бараніў духавенства ад падатку 20% (12 сакавіка 1789 г.). Заўсёды выступаў у абарону каралеўскіх прэрагатываў і прывілеяў (18, 28 верасьня 1789 г., 2 верасьня 1789 г.).

Канстытуцыю 3 траўня падтрымаў, стаўшы сябрам Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

Пра далейшы лёс інфармацыі няма.

Быў жанаты з Ганнай з Агінскіх Аскерцы, удаве мядзельскага старосты Юзафа Аскеркі.

  • Krakowski Bernard. Kościałkowski Tadeusz // Polski Słownik Biograficzny. Tom XIV Wrocław-W-wa-Kraków 1968—1969, c. 397

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]