Сэртанзыньню
Сэртанзыньню | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1877 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 579 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 16 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 21°8′16″ пд. ш. 47°59′24″ з. д. / 21.13778° пд. ш. 47.99° з. д.Каардынаты: 21°8′16″ пд. ш. 47°59′24″ з. д. / 21.13778° пд. ш. 47.99° з. д. | ||||
Сэртанзыньню | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sertaozinho.sp.gov.br/ |
Сэртанзы́ньню (па-партугальску: Sertãozinho) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала 127 тысяч чалавек[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча было заснаванае ў 1877 годзе на 148 гектарах зямлі, якая належыла ўладальнікам маёнткам. У хуткім часе тут была пабудаваная капліца. 10 жніўня 1885 году паселішча афіцыйна атрымала статус вёскі, а ўжо амаль празь дзесяць гадоў статус зьмяніўся на мястэчка. На працягу многіх гадоў галоўнай сельскагаспадарчай культурай была кава. Аднак кававыя плянтацыі зьбяднелі празь зьнясіленнасьць зямлі. Пасьля продажу зямлі новыя гаспадары вырошчвалі бавоўну. Да 1920 году Сэртанзыньню быў адным з самых прыбытковых месцаў сярод вытворцаў гэтае культуры[4]. Па Другой сусьветнай вайне бавоўна страціла прыбытковасьць і мясцовыя фэрмэры засяродзіліся на вырошчваньні цукровага трысьнёгу[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística — 1934.
- ^ https://www.ibge.gov.br/estatisticas/sociais/populacao/22827-censo-demografico-2022.html?edicao=37225
- ^ «Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística».
- ^ Font M. A. (2010). «Coffee and Transformation in Sao Paulo, Brazil». Lexington Books. — С. 304. — ISBN 0739147501.
- ^ Welch C. (2010). «Seed Was Planted: The Sao Paulo Roots of Brazil’s Rural Labor Movement». Penn State Press. — С. 238. — ISBN 027104182X.