Сэрбская прагрэсіўная партыя
Сэрбская прагрэсіўная партыя | |
па-сэрбску: Српска напредна странка | |
Заснавальнік | Томіслаў Нікаліч і Аляксандар Вучыч |
---|---|
Дата заснаваньня | 21 кастрычніка 2008 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | папулізм і нэалібэралізм[d] |
Колькасьць | 800 000 |
Афіцыйны сайт | sns.org.rs (сэрб.) |
Сэрбская прагрэсіўная партыя (па-сэрбску: Српска напредна странка/Srpska napredna stranka) — кіроўная палітычная партыя ў Сэрбіі з 2012 году. Ачольвае яе з таго ж году Аляксандар Вучыч, які стаў наступнікам палітыка Томіслава Нікаліча, старшыні партыі з 2008 па 2012 гады.
Партыя была закладзеная Нікалічам і Вучычам у 2008 годзе пасьля расколу Сэрбскай радыкальнай партыі. Прагрэсівісты былі ў апазыцыі да Дэмакратычнай партыі да 2012 году. Беручы на ўзбраеньне антыкарупцыйную палітыку, СПС сталася галоўнай апазыцыйнай партыяй і першыя посьпехі былі дасягнутыя на выбарах ва ўрад Бялграду. У 2011 годзе партыя зарганізавала антыўрадавыя пратэсты ў 2011 годзе, патрабуючы датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Пасьля выбараў у 2012 годзе Нікаліч заняў пасаду прэзыдэнта, а партыя поруч з Сацыялістычнай партыяй Сэрбіі і Аб’яднанымі рэгіёнамі Сэрбіі сфармавала ўрад[1][2]. Вучыч заняў пасаду першага намесьніка прэм’ер-міністра, а пазьней сам стаў прэм’ер-міністрам краіны ў 2014 годзе. Посьпехаў партыя дасягнула яшчэ ў Вайводзіне.
На прэзыдэнцкія выбары 2017 году партыя вылучыла Вучыча ў якасьці кандыдата. Пасьля перамогі адбыліся масавыя антыўрадавыя пратэсты, якія таксама выбухнулі ў 2018 і 2020 гадах. Праз байкот апазыцыйных партыяў парлямэнцкіх выбараў у 2020 годзе СПС зноўку атрымала буйную перамогу, але крытыкі адзначылі непразрыстасьць выбараў, якія адпавядалі толькі мінімальным дэмакратычным стандартам. Сэрбскі патрыятычны звьяз, ачолены Аляксандарам Шапічам, аб’яднаўся з прагрэсівістамі ў траўні 2021 году.
Палітолягі лічаць Сэрбскую прагрэсіўную партыю папулісцкай партыяй, а некаторыя іншыя адзначаюць, што яна ўвоголу ня мае цэласнай ідэалёгіі. Не зважаючы на гэта, партыю лічаць цэнтрыскай альбо правай паводле палітычнага спэктру. Партыя падтрымлівае далучэньне Сэрбіі да Эўрапейскага Зьвязу, але палітолягі адзначаюць, што гэтая падтрымка даволі прагматычная. Эканамічна партыя ёсьць нэалібэральнай і выступае за палітыку жорсткай эканоміі, рынкавыя рэформы, прыватызацыю і лібэралізацыю. Крытыкі, тым ня менш, адзначаюць, што пасьля таго, як партыя здабыла ўладу, Сэрбія паступова аддрэйфавала ад дэмакратыі да аўтарытарызму, у выніку чаго адбылося зьніжэньне свабоды сродкаў масавай інфармацыі і грамадзянскіх свабодаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kojić, Nikola (5.06.2020). «Izbori 2012: Poraz Tadića i DS, Dačićev preokret i dolazak SNS na vlast». N1.
- ^ «Nova vlada položila zakletvu». B92.