Сьцірта
Выгляд
Сьцірта — гаспадарчая пабудова, прызначаная для захаваньня сена. Назва паходзіць, магчыма, ад аналёгіі з саламянай сьціртай, слова якое магло значыць спосаб захаваньня сена ці саломы.
Тыповае для Беларусі драўлянае збудаваньне. Звычайна месьцілася на прыгуменьні сялянскага двара. Вежападобная па форме сьцірта была крыху прыўзьнята над зямлёю, звычайна мела каркасную канструкцыю. Аснову сьцірты складалі чатыры стойкі звонку абшытыя шалёўкай або дошкамі ўнакід і накрытыя двухсхільным кроквенным часьцей за ўсё саламяным дахам.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лакотка, А.І. На тым гумнішчы...//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981