Перайсьці да зьместу

Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай
Рэспубліка Сэрбская
Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай
Прапорцыі 2:1[d]
Прыняты 28 лютага 1992

Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай заснаваны на чырвона-сіня-белым сэрбскім трыкалёры.

Нягледзячы на тое, што Канстытуцыйны суд Босьніі і Герцагавіны абвясьціў герб Рэспублікі Сэрбскай неканстытуцыйным, сьцьвярджаючы, што ён не прадстаўляе нясэрбскае насельніцтва, што таксама жыве ў дадзеным этнытэце, сьцягу Рэспублікі Сэрбскай дазволілі застацца нязьменным. Камбінацыя колераў уяўляе сабою нацыянальны сьцяг сэрбаў, але і панславянскія колеры.

Сьцяг зацьверджаны 28 лютага 1992 году.

Рэспубліка Сэрбская зьяўляецца часткай Босьніі і Герцагавіны, якая мае свой уласны сьцяг.

Неафіцыйны сьцяг Рэспублікі Сэрбскай