Перайсьці да зьместу

Сырыйскі Курдыстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сыры́йскі Курдыста́н (па-курдзку: Kurdistana Sûriyê‎) альбо Ражава (курд. Rojava‎ — «захад») — курдзкае дзяржаўнае ўтварэньне ў складзе Сырыі. Аб стварэньні Ражавы (Сырыйскага Курдыстану) было абвешчана 17 сакавіка 2016 року.

Зь лета 2012 року тэрыторыя Сырыйскага Курдыстану кантралюецца Найвышэйшай курдзкай радай ды зьвязанымі зь ёй узброеннымі фармаваньнямі. У лістападзе 2013 року быў створаны Рэгіянальны ўрад, куды ўвайшлі курды, асырыйцы й арабы.

Курдзкія нацыяналісты Сырыйскі Курдыстан называюць Заходнім Курдыстанам, бо лічаць яго часткаю адзінага Курдыстану[1].

Існуе пэўнае вайсковае супрацоўніцтва з Ірацкім Курдыстанам і ЗША, хоць няма ніякай афіцыйнай падтрымкі Ражавы.