Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага Курдыстану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаблён:Colorbox ДФПС Шаблён:Colorbox Ірацкі Курдыстан

Дэмакратычная Фэдэрацыя Паўночнай Сырыі (ДФПС) мае прыкметнае культурнае сваяцтва з Ірацкім Курдыстанам, аўтаномным раёнам Іраку: і там, і там значную частку насельніцтва складаюць курды. Аднак у гэтых дзяржаўных утварэньняў маецца шмат палітычных рознагалосьсяў. Ірацкі Курдыстан і ДФПС супрацоўнічаюць у вайсковай сфэры. У той жа час Рэгіянальны ўрад Курдыстану, які ўзначальвае Дэмакратычная партыя Курдыстану (KDP), зьяўляецца хаўрусьнікам Турэччыны і ўзаемадзейнічае зь ёй у мэтах забесьпячэньня эканамічнай блякады ДФПС[1][2]. «Султанская сыстэма» Ірацкага Курдыстану[3] кантрастуе з дэмакратычным канфэдэралізмам ДФПС.

Ідэалягічныя адрозьненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адносіны ДФПС з Рэгіянальным урадам Курдыстану ў Іраку ўскладненыя. Дамінуючая палітычная сіла ДФПС, партыя «Дэмакратычны саюз» (PYD), уваходзіць ў Саюз суполак Курдыстану (KCK). Адна з праблем заключаецца ў тым, што кіруючая партыя Ірацкага Курдыстану, Дэмакратычная партыя Курдыстану, разглядае сябе і саюзныя курдзкія партыі ў іншых краінах як больш кансэрватыўную і нацыяналістычную альтэрнатыву лібэртарныя-сацыялістычнай ідэалогіі KCK[3].

PYD яшчэ больш крытычна, чым KCK ў цэлым, ставіцца да любой формы нацыяналізму[4], уключаючы курдзкі нацыяналізм. З-за гэтага PYD знаходзіцца ў канфлікце з курдзкімі нацыяналістычнымі поглядамі Курдзкай нацыянальнай рады (KNC), заснаванай ў Сырыйскім Курдыстане пры падтрымцы KDP[5].

У 2012 годзе пры пасярэдніцтве прэзыдэнту Ірацкага Курдыстану Масуда Барзані была сфармаваная Найвышэйшая курдзкая рада[6], якая ўключае аднолькавую колькасьць прадстаўнікоў PYD і KNC[7].

Зьнешнепалітычны складнік. Турэччына і турэцка-курдзкі канфлікт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізацыі-ўдзельнікі KCK ў суседніх дзяржавах з аўтахтоннымі курдзкімі меншасьцямі альбо абвешчаныя па-за законам (у Іране і ў Турэччыне), альбо палітычна маргінальныя у параўнаньні зь іншымі курдзкімі партыямі (у Іраку). Аднак ДФПС, кіраваная PYD, стала мадэльлю для палітычнага парадку дня KCK і іх пляну ў цэлым.

За межамі Сырыі ў ДФПС ёсьць нямала прыхільнікаў — напрыклад, некаторыя курды ў Турэччыне. Падчас баёў за Кабані многія этнічныя курдзкія грамадзяне Турэччыны перасеклі мяжу і ўдзельнічалі ў абароне горада ў якасьці добраахвотнікаў. Пасля вяртаньня ў Турэцкі Курдыстан некаторыя зь іх прынялі ўдзел у адноўленым турэцка-курдзкім канфлікце, дзе навыкі, набытыя імі ў час бою ў Кабані, былі выкарыстаныя ў вулічных баях у Турэччыне[8][9].

Вайна з Ісламскай дзяржавай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ДФПС і Ірацкі Курдыстан ўсвядомілі неабходнасьць кампрамісаў з-за пагрозы ў асобе ІД. Фарміраваньні Пэшмэрга (узброеныя сілы Ірацкага Курдыстану) прынялі ўдзел у баях за Кабані[10][11] і каардынавалі свае дзеяньні з YPG падчас баёў у Эль-Хасаке[12]. Па некаторых дадзеных, абмяркоўвалася нават зьліццё ўзброеных сіл сырыйскіх ды ірацкіх курдаў у новае фарміраваньне з адзіным камандаваньнем і іншай назвай[10].

Тым ня менш, падчас канфлікту ў Сырыйскім Курдыстане паведамлялася аб сутычках паміж YPG, з аднаго боку, і прыхільнікамі Барзані[13] і KNC[14], з другога.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Fehim Tastekin (2017-11-07) Turkey Pulse Iraq’s intervention may change the equation in Syria's Kurdish regions (анг.) Al-Monitor Праверана 2018-11-04 г.
  2. ^ Mark Townsend (2017-05-06) Syria’s Kurds march on to Raqqa and the sea (анг.) The Guardian Праверана 2018-11-04 г.
  3. ^ а б Kawa Hassan (2015-08-18) Kurdistan’s Politicized Society Confronts a Sultanistic System (анг.). Carnegie Middle East CenterПраверана 2018-11-03 г.
  4. ^ Syrian Kurdish leader: We will respect outcome of independence referendum (анг.). ARA News (2016-08-03). Праверана 2018-11-03 г. Архіўная копія ад 2017-10-19 г.
  5. ^ Kurdish National Council announces plan for setting up ‘Syrian Kurdistan Region’ (анг.). ARA News (2016-08-04). Праверана 2018-11-03 г. Архіўная копія ад 2017-12-06 г.
  6. ^ The Kurdish National Council in Syria (анг.). Carnegie Middle East Center (2012-02-15). Праверана 2018-11-04 г.
  7. ^ Now Kurds are in charge of their fate: Syrian Kurdish official (анг.). Rudaw (2012-07-29). Праверана 2018-11-04 г. Архіўная копія ад 17 красавіка 2014 г.
  8. ^ Kadri Gursel (2015-09-08) 6 reasons why Turkey's war against the PKK won't last (анг.). Al-Monitor. Праверана 2016-05-20 г. Архіўная копія ад 2016-03-28 г.
  9. ^ Aaron Stein (2016-03-23) Kurdish Militants and Turkey’s New Urban Insurgency (анг.). War On The Rocks. Праверана 2018-11-03 г.
  10. ^ а б Till F. Paasche (2015) Syrian and Iraqi Kurds: Conflict and Cooperation (анг.) Middle East Policy Council Праверана 2018-11-04 г.
  11. ^ Humeyra Pamuk, Raheem Salman (2014-10-31) Kurdish peshmerga forces enter Syria's Kobani after further air strikes (анг.) Reuters Праверана 2018-11-04 г.
  12. ^ Tom Perry (2015-02-22) Syrian Kurds attack Islamic State in northeast (анг.) Reuters Праверана 2018-11-04 г. Архіўная копія ад 26 верасня 2015 г.
  13. ^ Al-Malikiyah: YPG ends siege of Kahf al‑Assad (анг.) KurdWatch Праверана 2018-11-04 г.
  14. ^ PYD increases attacks on other Kurdish groups in Syria (анг.) Daily Sabah Праверана 2018-11-04 г.