Сымпсаны
Сымпсаны | |
The Simpsons | |
Тып мультфільму | мультсэрыял |
---|---|
Жанр | камэдыя, сыткам, сатыра |
Кампазытар | Alf Clausen |
Прадусэр | Мэт Грэйнінг, Джэймз Брукс |
Краіна | ЗША |
Працягласьць | 21—24 хв. |
Прэм’ера | 17 сьнежня 1989 |
Папярэдні | The Tracey Ullman Show, The Simpsons shorts |
IMDb | ID 0096697 |
Афіцыйны сайт | |
«Сымпсаны» (па-ангельску: The Simpsons) — самы доўгі мультсэрыял у гісторыі амэрыканскага тэлебачаньня, складаецца з 555 сэрыяў у 26 сэзонах. Дэбютаваў 17 сьнежня 1989 году на канале FOX. Выпускаецца «Gracie Films» для кінакампаніі «20th Century Fox».
Гэта насычанае сатырай (у тым ліку сацыяльнай) шоў, высьмейвае шматлікія клішэ й стэрэатыпы, у прыватнасьці — стыль жыцьця «сярэднестатыстычнага амэрыканца», асаблівасьці сусьветных культур у цэлым, знакамітасьцяў і нават само тэлебачаньне й тэлеканал «Fox»; не саромеецца закранаць такія сьлізкія тэмы, як палітыка й рэлігія: у прыватнасьці, абмяркоўваліся такія тэмы, як аднаполыя шлюбы, дужаньне дарвіністаў і крэацыяністаў, вайна ў Іраку.
Часопіс Time ў 1998 годзе назваў «Сымпсанаў» найлепшым тэлевізійным сэрыялам XX стагодзьдзя. Аднак некаторыя крытыкі й прыхільнікі сьцьвярджаюць, што пасьля гэтулькіх гадоў паказу «Сымпсаны» ўжо губляюць сваю сацыяльную значнасьць і пачуцьцё гумару. 27 ліпеня 2007 году ў ЗША мінула прэм’ера паўнамэтражнага мультфільму з героямі сэрыяла «The Simpsons Movie». Яго выхад на экраны адбыўся 16 жніўня 2007 году.