Крэацыянізм
Выгляд
Крэацыяні́зм (ад лац. Creatio, род. скл. creationis — тварэньне) — тэалягічная і сьветапоглядная канцэпцыя, у рамках якой асноўныя формы арганічнага сьвету (жыцьцё), чалавецтва, плянэта Зямля, а таксама сьвет у цэлым, разглядаюцца як непасрэдна створаныя Творцам або Богам.
Крэацыянісцкія канцэпцыі вагаюцца ад чыста рэлігійных да прэтэндуючых на навуковасьць. Такія напрамкі як «навуковы крэацыянізм» і нэакрэацыянісцкая канцэпцыя «Разумная задума» (анг. Intelligent design), сьцьвярджаюць, што маюць навуковыя асновы. Навуковай супольнасьцю яны прызнаныя псэўданавуковымі канцэпцыямі, бо не адпавядаюць крытэрам верыфіцыруемасьці, прынцыпу Акама, а таксама супярэчаць навуковым дадзеным.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 С. 531—532