Перайсьці да зьместу

Стыў Ірвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стыў Ірвін
Stephen Robert Irwin
Дата нараджэньня 22 лютага 1962(1962-02-22)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 верасьня 2006(2006-09-04)[2][1] (44 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці страта крыві[d]
Месца пахаваньня
Занятак сцэнарыст, тэлевядовец, журналіст, актор, абаронца вакольнага асяродзьдзя, бізнэсмэн, падарожнік-дасьледнік, герпетолаг
Навуковая сфэра прырода
Бацька Боб Ірвін[d]
Маці Лін Ірвін[d]
Дзеці Робэрт Ірвін[d] і Біндзі Ірвін[d]
Узнагароды
Сайт crocodilehunter.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу
Стыў Ірвін падчас шоў у сваім заапарку

Стыў Робэрт Ірвін (22 лютага 1962 — 4 верасьня 2006) — папулярны аўстралійскі натураліст, тэлежурналіст і аўтар шматлікіх фільмаў аб жывой прыродзе. Уладальнік заапарка Australia Zoo у г. Бірва (Кўінзлэнд).

Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Ягоны бацька стварыў парк гадаў у штаце Кўінзлэнд у 1970-я гады мінулага стагодзьдзя.

Стыў Ірвін пачынаў з таго, што зь дзяцінства лавіў кракадзілаў у навакольлях Кўінзлэнду для парка рэптыліяў яго бацькоў.

З 1991 году Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнэс і неўзабаве стварыў першыя сэрыі фільму «Паляўнічы на кракадзілаў» («The Crocodile Hunter»), які стаў папулярным у 120 краінах сьвету. Упершыню праграма «Паляўнічы на кракадзілаў» выйшла ў этэр у 1992 годзе. Стыў здолеў ператварыць свой імідж бясстрашнага і поўнага запалу аматара павывучаць фаўну ў блізкім кантакце ў гандлёвую марку, і яго сэрыял зь вялікім поспехам ішоў па канале Discovery.

Неаднаразова Ірвін трапляў у сытуацыі, калі ягонае жыцьцё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасьць раненьняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.

Нягледзячы ні на што, Стыў Ірвін працягваў здымаць фільмы, сярод якіх таксама «Crok Files», «The Crocodile Hunter Diaries» («Дзёньнікі паляўнічага за кракадзіламі»).

4 верасьня 2006 году на здымках чарговай тэлеперадачы Стыў Ірвін трагічна загінуў, атрымаўшы сьмяротны ўдар ската-хвастакола ў вобласьць сэрца і лёгкіх.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]