Стыў Ірвін
Стыў Ірвін | |
| Stephen Robert Irwin | |
| Дата нараджэньня | 22 лютага 1962[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 4 верасьня 2006[2][1] (44 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | страта крыві[d] |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | сцэнарыст, тэлевядовец, журналіст, актор, абаронца вакольнага асяродзьдзя, бізнэсмэн, падарожнік-дасьледнік, герпэтоляг, заоляг |
| Навуковая сфэра | прырода |
| Бацька | Боб Ірвін[d] |
| Маці | Лін Ірвін[d] |
| Дзеці | Робэрт Ірвін[d] і Біндзі Ірвін[d] |
| Узнагароды | |
| Сайт | crocodilehunter.com (анг.) |
| Подпіс | |

Стыў Робэрт Ірвін (22 лютага 1962 — 4 верасьня 2006) — папулярны аўстралійскі натураліст, тэлежурналіст і аўтар шматлікіх фільмаў аб жывой прыродзе. Уладальнік заапарка Australia Zoo у г. Бірва (Кўінзлэнд).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Ягоны бацька стварыў парк гадаў у штаце Кўінзлэнд у 1970-я гады мінулага стагодзьдзя.
Стыў Ірвін пачынаў з таго, што зь дзяцінства лавіў кракадзілаў у навакольлях Кўінзлэнду для парка рэптыліяў яго бацькоў.
З 1991 году Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнэс і неўзабаве стварыў першыя сэрыі фільму «Паляўнічы на кракадзілаў» («The Crocodile Hunter»), які стаў папулярным у 120 краінах сьвету. Упершыню праграма «Паляўнічы на кракадзілаў» выйшла ў этэр у 1992 годзе. Стыў здолеў ператварыць свой імідж бясстрашнага і поўнага запалу аматара павывучаць фаўну ў блізкім кантакце ў гандлёвую марку, і яго сэрыял зь вялікім поспехам ішоў па канале Discovery.
Неаднаразова Ірвін трапляў у сытуацыі, калі ягонае жыцьцё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасьць раненьняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.
Нягледзячы ні на што, Стыў Ірвін працягваў здымаць фільмы, сярод якіх таксама «Crok Files», «The Crocodile Hunter Diaries» («Дзёньнікі паляўнічага за кракадзіламі»).
4 верасьня 2006 году на здымках чарговай тэлеперадачы Стыў Ірвін трагічна загінуў, атрымаўшы сьмяротны ўдар ската-хвастакола ў вобласьць сэрца і лёгкіх.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Steve Irwin // filmportal.de — 2005.
- ↑ http://www.theage.com.au/articles/2006/09/04/1157222051494.html
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Вікторыя
- Памерлі 4 верасьня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Аўстраліі
- Аўстралійскія тэлевядучыя
- Аўстралійскія заолягі
- Аўстралійскія экаабаронцы
- Аўстралійскія герпэтолягі
- Аўстралійскія акторы агучваньня
- Аўстралійскія прыродазнаўцы
- Памерлі ад нападаў рыб
- Ляўрэаты прэміі „Лоўгі“