Станіслаў II Кішка
Выгляд
Герб «Дуброва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1 лістапада 1554 |
Род | Кішкі |
Бацькі | Пётар Кішка Алена зь Ільлінічаў |
Жонка | Ганна з Радзівілаў |
Дзеці | Ян, Станіслаў, Ганна |
Станіслаў Кішка (? — 1 лістапада 1554) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі (з 1544).
Трымаў Браслаўскае староства (1522), а таксама Ўсьвяцкую і Азярышчанскую дзяржавы[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Пятра, кашталяна троцкага, і Алены зь Ільлінічаў. Меў братоў Пятра і Мікалая.
Ажаніўся з Ганнай (каля 1525—1600), дачкой падчашага Яна Радзівіла. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Ян (каля 1540—1592), кашталян віленскі
- Станіслаў (каля 1550—1617)
- Ганна, жонка ваяводы берасьцейскага Крыштапа Зяновіча
Па сьмерці С. Кішкі ягоная жонка выйшла замуж паўторна за Крыштапа Садоўскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 101.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0