Ідэальны газ: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: hr:Idealni plin |
д робат дадаў: ms:Gas unggul |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
[[mk:Идеален гас]] |
[[mk:Идеален гас]] |
||
[[ml:ആദർശവാതകം]] |
[[ml:ആദർശവാതകം]] |
||
[[ms:Gas unggul]] |
|||
[[nl:Ideaal gas]] |
[[nl:Ideaal gas]] |
||
[[ja:理想気体]] |
[[ja:理想気体]] |
Вэрсія ад 20:24, 8 траўня 2011
Ідэа́льны газ – матэматычная мадэль газу, у якой прымаюцца за нуль сілы міжмалекулярнага ўзаемадзеяньня, а таксама ўласны аб'ём малекулаў газу.
Ідэальны газ мае наступныя ўласьцівасьці:
- малекулы ідэальнага газу ня маюць аб'ёму – ўвесь яго аб'ём складаюць «прамежкі» паміж малекуламі
- малекулы ідэальнага газу ўзаемадзейнічаюць паміж сабой толькі пры сутыкненьнях
- усе сутыкненьні малекулаў ідэальнага газу зьяўляюцца пругкімі, гэта значыць такімі, пры якіх агульная кінэтычная энэргія не зьмяняецца.
Адрозьніваюць клясычны ідэальны газ, часьцінкі якога падпарадкоўваюцца законам клясычнай мэханікі, і квантавая ідэальны газ. У апошнім адрозьніваюць два віды: часьцінкі аднаго падпарадкоўваюцца статыстыцы Базэ-Айнштэйна, другога – Фэрмі-Дырака.
Паводзіны ідэальнага газу апісвае кінэтычная тэорыя ідэальных газаў.
Паветраныя газы (кісларод, азот і іншыя) пры тэмпэратурах і ціску блізкіх да нармальных з добрай ступеньню дакладнасьці адпавядаюць мадэлі ідэальнага газу. З дапамогай мадэлі ідэальнага газу апісваюцца таксама іншыя сыстэмы, у якіх памер часьцінак малы адносна адлегласьцяў паміж імі, а ўзаемадзеяньні адбываюцца толькі на малых адлегласьцях (напрыклад, «электронны газ» валентных электронаў у мэталах, броўнаўскі рух і да т.п.)