Мікалай Улашчык: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 13: Радок 13:


Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]], па праблемах летапісаньня, [[крыніцазнаўства]] і археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екта.
Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]], па праблемах летапісаньня, [[крыніцазнаўства]] і археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екта.
Помнік М.М.Улашчыку адкрыты 1 верасьня 2002 г. у м. Старыя Дарогі на сядзібе Музэя выяўленчага мастацтва фонд Анатоля Белага.


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Вэрсія ад 19:06, 2 траўня 2011

Мікалай Улашчык (1 (14) лютага 190622 лістапада 1986) — беларускі гісторык і археоляг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Віцкаўшчына, недалёк ад Менску, у сям’і заможнага селяніна.

Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці Менску, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў унівэрсытэт.

У 1930 годзе на вайсковых зборах быў арыштаваны ў сувязі са справаю так званага Саюзу вызваленьня Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства, пасьля суду быў сасланы ў Вяцкую вобласьць.

Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены зь лягераў 25 сакавіка 1955 году.

Пасьля лягераў Улашчык ня меў магчымасьці вярнуцца ў Беларусь, таму пасьля доўгіх пераездаў асеў у Маскве працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР.

Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства і археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екта. Помнік М.М.Улашчыку адкрыты 1 верасьня 2002 г. у м. Старыя Дарогі на сядзібе Музэя выяўленчага мастацтва фонд Анатоля Белага.

Літаратура

   Каўка А. К.  Улашчык Мікалай Мікалаевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 610.

Вонкавыя спасылкі