Пажар у Лёндане 1666 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: eu:Londresko Sute Handia
д робат зьмяніў: sv:Branden i London 1666
Радок 50: Радок 50:
[[sr:Велики пожар у Лондону]]
[[sr:Велики пожар у Лондону]]
[[fi:Lontoon suuri palo]]
[[fi:Lontoon suuri palo]]
[[sv:Stora branden i London]]
[[sv:Branden i London 1666]]
[[th:เพลิงไหม้ครั้งใหญ่ในลอนดอน ค.ศ. 1666]]
[[th:เพลิงไหม้ครั้งใหญ่ในลอนดอน ค.ศ. 1666]]
[[tr:Büyük Londra Yangını]]
[[tr:Büyük Londra Yangını]]

Вэрсія ад 12:49, 18 студзеня 2011

Дэталь карціны, намаляванай невядомым мастаком у 1666 годзе, выразна адлюстроўвае згубу Катэдральнага сабору (дзе найбольшыя языкі полымя) і Лёнданскага моста (зьлева).

Пажа́р 1666 году ў Лё́ндане (падзея вядомая таксама пад назовам Вялі́кі пажа́р (па-ангельску: Great Fire) — найбольш разбуральная катастрофа ў гісторыі Лёндана, выкліканая неасьцярожным абыходжаньнем чалавека з агнём.

Гісторыя

Пажар пачаўся крыху за паўночы 2 верасьня ў доме Томаса Фарынора, пекара з Паддынг-лэйн, які забыўся спраўдзіць сваю печ перад сном. Выпадковая іскра патрапіла проста на дровы, ад якіх загарэўся цэлы дом. Лічыцца, што першай ахвярай пажару стала служанка Фарынора, якая не пасьпела (ці збаялася) перабрацца праз дах у суседняе жытло.

Дзякуючы сухому надвор’ю і ўсходняму ветру агонь паціху асягнуў усю цэнтральную частку Лёндана. Пажар у горадзе трываў чатыры дні (да вечара 5 верасьня), за якія спаленымі апынуліся больш за 13000 будынкаў, сярод іх 87 прыходзкіх цэркваў, знакаміты Лёнданскі мост, сабор Сьв. Паўла, Каралеўская біржа і інш. У межах гарадзкога мура было зьнішчана 4/5 ўсёй забудовы. Ад стыхіі пацярпелі тысячы месьцічаў, што засталіся без усялякай маёмасьці і сродкаў для існаваньня. Разам з тым, колькасьць ахвяр, згодна афіцыйных зьвестак, не перакрочыла 6-8 чалавек.

Вонкавыя спасылкі

Пажар у Лёндане 1666 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў