Міхал Геранім Бжастоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Herb Strzemie.PNG|266px|thumb|Герб Стрэмя]]
[[Выява:POL COA Strzemię.svg|266px|thumb|Герб Стрэмя]]


'''Міхал Геранім Бжастоўскі''' ({{мова-pl|Michał Hieronim Brzostowski}}) гербу Стрэмя ([[17 красавіка]] [[1762]] у [[Нясьвіж]]ы -[[1806]]) — менскі староста, апошні [[чашнік вялікі літоўскі]], маршалак віленскай губэрні.
'''Міхал Геранім Бжастоўскі''' ({{мова-pl|Michał Hieronim Brzostowski}}) гербу Стрэмя ([[17 красавіка]] [[1762]] у [[Нясьвіж]]ы -[[1806]]) — менскі староста, апошні [[чашнік вялікі літоўскі]], маршалак віленскай губэрні.

Вэрсія ад 00:17, 2 траўня 2010

Герб Стрэмя

Міхал Геранім Бжастоўскі (па-польску: Michał Hieronim Brzostowski) гербу Стрэмя (17 красавіка 1762 у Нясьвіжы -1806) — менскі староста, апошні чашнік вялікі літоўскі, маршалак віленскай губэрні.

Бацькі — Станіслаў Бжастоўскі (інфлянцкі ваявода) і Тэафіля з Радзівілаў. Навучаўся у школе піяраў у Вільні.

У 1788 г. быў абраны паслом на Вялікі Сойм ад троцкага павету. Удзельнічаў у дэпутацыі па пытаньнях горада, прапаноўваў забараніць карыстацца срэбнымі прадметамі ўсім акрамя караля (1 сакавіка і 3 траўня 1790 г.).

У 1790 г. атрымаў ордэн сьв. Станіслава, а ў 1791 г. Ордэн Белага Арла. Мальтанскі кавалер.

Быў зьняволены Таргавіцкай канфэдэрацыяй. У 1794 г. выбраны ў Найвышэйшую дзяржаўную Раду. У 1795 г. стаў маршалкам завілейскага павету, а ў 1801 — маршалкам шляхты менскай губэрні. У тым жа годзе удзельнічаў у дэпутацыі да Аляксандра І супраць прыцясьненьня шляхты.

Быў жанаты зь Евай Храптовіч, дачкой Яўхіма Храптовіча. Меў 2 дзяцей: Караля і Ізабэлу.

Літаратура

Mościcki H. Brzostowski Michał Hieronim // Polski Słownik Biograficzny. Tom III. Kraków. 1937. c. 53

Вонкавыя спасылкі