Бібліятэка: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: fo:Bókasavn |
д робат дадаў: ga:Leabharlann |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
[[fr:Bibliothèque]] |
[[fr:Bibliothèque]] |
||
[[fy:Bibleteek]] |
[[fy:Bibleteek]] |
||
[[ga:Leabharlann]] |
|||
[[gan:圖書館]] |
[[gan:圖書館]] |
||
[[gl:Biblioteca]] |
[[gl:Biblioteca]] |
Вэрсія ад 02:45, 20 лютага 2010
Бібліятэ́ка (з грэцкай мовы: βιβλιοθηκη, biblion — кніга, theke — сховішча) — падабраны пэўным чынам збор кніг, які зьяўляецца прыватнай або грамадзкай уласнасьцю. Установа, якая зьбірае і захоўвае кнігі ды іншыя электронныя, друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачом. Галіна ведаў пра формы і мэтады арганізацыі бібліятэчнай справы называецца бібліятэказнаўствам.
У апошнія гады бібліятэкі набываюць усё большае значэньне ня толькі як месца захаваньня папяровых кніг, але як цэнтар доступу да інфармацыі з шматлікіх крыніцаў і носьбітаў: мапы, мікрафільмы, аўдыёкасэты, відэакасэты, DVD-дыскі, базы дадзеных і іншая інфармацыя на CD-ROM, выйсьце да інтэрнэту.
Гісторыя
Бібліятэкі ўзьніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасьці. Спачатку ў іх зьбіралі гліняныя ды каменныя табліцы (Асырыя, Бабілён), потым — папірусныя скруткі (Эгіпет), пэргамэнтныя, а пазьней папяровы рукапісныя кнігі. Найбольш вядомымі бібліятэкамі старажытнага сьвету былі Александрыйская (3 стагодзьдзе да н.э.), асырыйскага цара Ашурбаніпала (7 стагодзьдзе да н.э.). У Сярэднявеччы бібліятэкі часта існавалі пры манастырах, каралеўскіх ды княскіх дварах, у першых унівэрсытэтах.
Вонкавыя спасылкі
Бібліятэка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў