Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі
дата, дапаўненьне |
д катэгорыі |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}} |
||
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 31 кастрычніка]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1937 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі 12 студзеня]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 2002 годзе]] |
Вэрсія ад 12:47, 1 лютага 2010
Яўген Кулік (31 кастрычніка 1937 — 12 студзеня 2002) — беларускі мастак паваеннага пэрыяду.
Нарадзіўся ў Менску. Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а пасьля тагачасны Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад 1963 ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў Менску насупраць буынку КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў "На паддашку".
Творчасьць
Вельмі вядомы яго графічныя нізкі “Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны”, “Замкі Беларусі”, “Паўстаньне 1863 г. у Беларусі”. У 1970-80-ыя гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: “Слова аб палку Ігаравым”, “Ад гоману бароў” Александровіча, “Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык” Багдановіча, “Сонечны клубочак” Зуёнка. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка сталася кніга “Песьня пра зубра” Міколы Гусоўскага.
У 1991-ым гадзе стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу "Пагоня".
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адктыты помнік Куліку.[1]
Крыніцы
- ^ Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 06 лістапада 2005 г.
Вонкавыя спасылкі
- Сяргей Харэўскі. Мастацтва таталітарызму.
- Наша Ніва. Стаў часткай гісторыі.
- Уладзімер Арлоў, Яўген Кулік // Радыё Свабода, 31 кастрычніка 2006 г.
- Пётра Васілеўскі, Кулік Яўген