Мікалай Гогаль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vojt V (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: fa:نیکلای گوگول; касмэтычныя зьмены
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:NikolayGogol left.gif|thumb|250px|rught|М.В.Гогаль]]
[[Файл:NikolayGogol left.gif|thumb|250px|rught|М.В.Гогаль]]
'''Мікалай Васільевіч Гогаль''' ({{lang-ru|Николай Ваильевич Гоголь}}; 20 сакавіка ([[1 красавіка]]) [[1809]], Вялікія Сарочынцы, [[Палтаўская губэрня]] — [[21 лютага]] ([[4 сакавіка]]) [[1852]], [[Масква]]) — рускі пісьменьнік-клясык, драматург, паэт.
'''Мікалай Васільевіч Гогаль''' ({{lang-ru|Николай Ваильевич Гоголь}}; 20 сакавіка ([[1 красавіка]]) [[1809]], Вялікія Сарочынцы, [[Палтаўская губэрня]] — [[21 лютага]] ([[4 сакавіка]]) [[1852]], [[Масква]]) — рускі пісьменьнік-клясык, драматург, паэт.


Радок 43: Радок 43:
[[es:Nikolái Gógol]]
[[es:Nikolái Gógol]]
[[et:Nikolai Gogol]]
[[et:Nikolai Gogol]]
[[fa:نیکولای گوگول]]
[[fa:نیکلای گوگول]]
[[fi:Nikolai Gogol]]
[[fi:Nikolai Gogol]]
[[fr:Nicolas Gogol]]
[[fr:Nicolas Gogol]]

Вэрсія ад 04:22, 13 верасьня 2009

М.В.Гогаль

Мікалай Васільевіч Гогаль (па-расейску: Николай Ваильевич Гоголь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губэрня21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — рускі пісьменьнік-клясык, драматург, паэт.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 г. у сяле Вялікія Сарочынцы (цяпер Міргарадзкі раён Палтаўскай вобласьці, Украіна). Дзяцінства пісьменьніка прайшло ў вёсцы Васіліўцы (зараз Гогалева) у маёнтку бацькоў.

З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскім павятовым вучылішчы. З 1821 па 1828 год - у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук, дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійнага тэатру як актор і рэжысэр-пастаноўшчык спэктакляў «Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін» і шматлікіх іншых. У гімназіі М. Гогаль заглыбіўся ў сьвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнай творчасьці.

У 1828 г. Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут ў 1829 г. ён публікуе свой першы твор - паэму «Ганц Кюхельгартэн». Праз год у часопісе «Отечественные записки» зьяўляецца аповесьць «Басаўрук, або Вечар перад Іванам Купалай», першая з цыклю «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасьць надавала творам М. Гогаля адмысловы калярыт. Глыбокія веды вуснай народнай творчасьці дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасьці ў глыбокім перапляценьні з выдумкай, што непазьбежна стварала ўражаньне на чытача, захопліваючы яго ўяўленьне.

З другой паловы 30-х гадоў адбываецца далейшы росквіт таленту М. Гогаля, зьвязаны зь яго драматургіяй. Этапнай у гісторыі тэатру стала яго сацыяльная камэдыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасьля прэм'еры п'есы Гогаль выязджае на даволі доўгі час за мяжу. Ён наведвае Нямеччыну, Швайцарыю, Францыю, Італію. У 1842 г. зьяўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 г. пісьменьнік вяртаецца на Радзіму, напружана працуе над другім томам «Мёртвых душаў», але незадоўга да сьмерці спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 г. у Маскве.

Вонкавыя спасылкі

Мікалай Гогальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў