Аксамітная рэвалюцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Chobot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ko:벨벳 혁명
Vojt V (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 1: Радок 1:
'''"Аксамі́тная рэвалю́цыя"''' ([[чэская мова|па-чэску]]: sametová revoluce, [[славацкая мова|па-славацку]]: nežná revolúcia) — падзеі, якія адбываліся ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыне]] ў лістападзе-сьнежні [[1989]] году і прывялі да адносна мірнага падзеньня [[камунізм|камуністычнага]] рэжыму ды ўсталяваньня [[дэмакратыя|дэмакратыі]].

Пачаткам сталася дэманстрацыя студэнтаў у [[Братыслава|Братыславе]] ([[Славаччына]]) [[16 лістапада]] 1989 году, а потым, на наступны дзень, дэманстрацыя пратэсту студэнтаў у [[Прага|Празе]] ([[Чэхія]]). Дэманстрацыя ў Братыславе прайшла мірна, а ў Празе паліцыя жорстка разагнала студэнтаў, якія са сьвечкамі і вянкамі выйшлі ўспомніць пра сваіх папярэднікаў, і ў прыватнасьці студэнта Яна Аплятала, які быў у [[1939]] годзе пакараны нацыстамі.
Пачаткам сталася дэманстрацыя студэнтаў у [[Браціслава|Браціславе]] ([[Славаччына]]) [[16 лістапада]] 1989 году, а потым, на наступны дзень, дэманстрацыя пратэсту студэнтаў у [[Прага|Празе]] ([[Чэхія]]). Дэманстрацыя ў Братыславе прайшла мірна, а ў Празе паліцыя жорстка разагнала студэнтаў, якія са сьвечкамі і вянкамі выйшлі ўспомніць пра сваіх папярэднікаў, і ў прыватнасьці студэнта Яна Аплятала, які быў у [[1939]] годзе пакараны нацыстамі.

На наступны дзень праскія тэатры абвясьцілі, што здымаюць усе спэктаклі й аддаюць свае сцэны для публічных дыскусій. Прадстаўнікі чэскай апазыцыі, царквы, студэнцтва, сабраўшыся у адным з тэатраў, абвясьцілі пра стварэньне Грамадзянскага форуму і запатрабавалі зьменаў ва ўладзе, свабоды слова і сходаў, вызваленьня палітычных вязьняў.

Вэрсія ад 09:54, 19 жніўня 2009

"Аксамі́тная рэвалю́цыя" (па-чэску: sametová revoluce, па-славацку: nežná revolúcia) — падзеі, якія адбываліся ў Чэхаславаччыне ў лістападзе-сьнежні 1989 году і прывялі да адносна мірнага падзеньня камуністычнага рэжыму ды ўсталяваньня дэмакратыі.

Пачаткам сталася дэманстрацыя студэнтаў у Браціславе (Славаччына) 16 лістапада 1989 году, а потым, на наступны дзень, дэманстрацыя пратэсту студэнтаў у Празе (Чэхія). Дэманстрацыя ў Братыславе прайшла мірна, а ў Празе паліцыя жорстка разагнала студэнтаў, якія са сьвечкамі і вянкамі выйшлі ўспомніць пра сваіх папярэднікаў, і ў прыватнасьці студэнта Яна Аплятала, які быў у 1939 годзе пакараны нацыстамі.

На наступны дзень праскія тэатры абвясьцілі, што здымаюць усе спэктаклі й аддаюць свае сцэны для публічных дыскусій. Прадстаўнікі чэскай апазыцыі, царквы, студэнцтва, сабраўшыся у адным з тэатраў, абвясьцілі пра стварэньне Грамадзянскага форуму і запатрабавалі зьменаў ва ўладзе, свабоды слова і сходаў, вызваленьня палітычных вязьняў.

20 лістапада ідэі й патрабаваньні Форуму ўжо прагучалі на масавай дэманстрацыі на Вацлаўскай плошчы, дзе сабралася 150 тысяч чалавек.

Камуністычная партыя Чэхаславаччыны тэрмінова зьмяніла сваіх кіраўнікоў Мілаша Якеша – на Карла Ўрбанка. Улады пайшлі на дыялёг з прадстаўнікамі Форуму, а прэзыдэнт Густаў Гусак даў загад вызваліць вядомых палітвязьняў.

Дзьве дэманстрацыі студэнтаў атрымалі нечакана вялікі рэзананс. Студэнты спантанна вынесьлі на вуліцы тыя патрабаваньні дэмакратычных свабодаў, якія даўно высьпелі ў грамадзтве, на якія дзесяцігодзьдзямі перад тым працавалі шматлікія грамадзянскія ініцыятывы, такія як “Хартыя-77” і яе пазьнейшая спадкаемца – ініцыятыва “Некалькі сказаў”.

27 лістапада прыйшла чарга наступнага ўсеагульнага чыну – 2-гадзіннай агульнай забастоўкі. Празь дзень надзвычайны сход Фэдэральнага парлямэнту Чэхаславаччыны выканаў яшчэ адно народнае патрабаваньне – з Канстытуцыі былі прыбраныя артыкулы пра кіруючую ролю камуністычнай партыі й марксізм-ленінізм як дзяржаўную ідэалёгію.

Крызыс самой камуністычнай партыі быў настолькі глыбокі, што ўлада фактычна выпала зь яе рук. Дысыдэнты, якія першапачатковы разьлічвалі на дыялёг з уладай і зьмякчэньне палітычнага рэжыму, фактычна атрымалі саму ўладу.

29 сьнежня 1989 году дэпутаты Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны абралі дысыдэнта, аднаго з заснавальнікаў Грамадзянскага форуму Вацлава Гавэла новым прэзыдэнтам. Гэты дзень лічыцца днём перамогі "аксамітнай рэвалюцыі", але чэхі традыцыйна адзначаюць угодкі "аксамітнай рэвалюцыі" 17 лістапада, дзень, калі адбылася першая дэманстрацыя ў Празе.

Грузія

Падзеі напрыканцы 2003 году ў Грузіі, калі ў выніку пратэстаў быў вымушаны пайсьці ў адстаўку Эдуард Шэварднадзэ, таксама многімі былі названы "аксамітнай рэвалюцыяй" (рэвалюцыя ружаў). 4 студзеня 2004 году новым прэзыдэнтам Грузіі стаў празаходні лідэр апазыцыі Міхаіл Саакашвілі.

Украіна

У выніку выбараў ў лістападзе-сьнежні 2004 году ў Украіне да ўлады прыйшоў Віктар Юшчанка. Гэтыя выбары і падзеі вакол іх таксама лічацца "аксамітнай рэвалюцыяй" (Памаранчавая рэвалюцыя).

Шаблён:Крыніца РадыёСвабода