Кастусь Езавітаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
стыль, катэгорыі
Радок 20: Радок 20:
| прэзыдэнт2 =
| прэзыдэнт2 =
| дата_нараджэньня = [[5 лістапада]] [[1893]]
| дата_нараджэньня = [[5 лістапада]] [[1893]]
| месца_нараджэньня = {{Сьцяг Расеі}} [[Дзьвінск]], [[Расейская імпэрыя]]
| месца_нараджэньня = </br>{{Сьцяг Расеі}} [[Дзьвінск]], [[Расейская імпэрыя]]
| дата_сьмерці = [[23 траўня]] [[1946]]
| дата_сьмерці = [[23 траўня]] [[1946]]
| месца_сьмерці = {{Сьцяг БССР}} [[Менск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычныя Рэспубліка|БССР]]
| месца_сьмерці = </br>{{Сьцяг БССР}} [[Менск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]
| нацыянальнасьць =
| нацыянальнасьць =
| партыя = [[Беларуская сацыялістычная грамада]]
| партыя = [[Беларуская сацыялістычная грамада]]
| сужэнец =
| сужэнец =
| дзеці =
| дзеці =
Радок 61: Радок 61:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Езавітаў, Кастусь Барысавіч}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Езавітаў, Кастусь Барысавіч}}

[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Вайскоўцы БНР]]
[[Катэгорыя:Вайскоўцы БНР]]
Радок 69: Радок 68:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 лістапада]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 лістапада]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1893 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1893 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзьвінску]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]
[[Катэгорыя:Памерлі 23 траўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 23 траўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1946 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1946 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Менску]]


[[be:Канстанцін Барысавіч Езавітаў]]
[[be:Канстанцін Барысавіч Езавітаў]]

Вэрсія ад 16:54, 19 красавіка 2009

Кастусь Барысавіч Езавітаў
Міністар абароны БНР
Вайсковы міністар ва ўрадзе Беларускай Цэнтральнай Рады
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 лістапада 1893

Сьцяг Расеі Дзьвінск, Расейская імпэрыя
Памёр: 23 траўня 1946

Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР
Партыя: Беларуская сацыялістычная грамада
Адукацыя:

Кастусь Барысавіч Езавітаў (5 лістапада 1893, Дзьвінск (цяпер Даўгаўпілс, Латвія) — 23 траўня 1946, НКУС БССР, Менск, СССР) — беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, пэдагог. Псэўданім і крыптанімы: Кастусёнак; К-нак; К. Е.; К. Ез.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і кадравага афіцэра. У 1916 скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. У 1913 стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У Першую сусьветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод салдатаў-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намесьнікам старшыні Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. У лютым 1918 стаў камэндантам Менску. За ўдзел у працы Першага Ўсебеларускага кангрэсу і дзейнасьць па стварэньні беларускага войска ў студзені 1918 быў арыштаваны ВЧК, але здолеў уцячы.

Пасьля адступленьня бальшавікоў быў прызначаны камэндантам Менску і Менскага гарнізону. 25 сакавіка 1918 удзельнічаў у абвяшчэньні БНР, уваходзіў у склад Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (міністра абароны).

У 19191920 гадох быў кіраўніком Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Наладзіў дыпляматычныя стасункі беларускага ўраду з урадамі Ўкраіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, зьвяртаўся з прозьбай аб ваеннай дапамозе да ўраду ЗША. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраеньне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса С. Булак-Балаховіча. У траўні 1920 «за выдатную працу на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званьне генэрал-маёра.

У 19211944 гадох жыў у Рызе, узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасьць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі БССР. Ён быў намесьнікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Праскай і Бэрлінскай палітычных канферэнцыях. Рэдагаваў газэту «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935).

У Другую сусьветную вайну займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы СМЕРШам у красавіку 1945 года. Паводле афіцыйнай версіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі 23 траўня 1946, па іншых зьвестках расстраляны.

Творчасьць

Езавітаў напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, беларусазнаўстве, аўтар лірычных вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Меў багаты кнігазбор, падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы Максіма Багдановіча.

Літаратура

  • Герасімаў В. Да праўды светлай, братка, йдзі!. — Полымя №2. — 1994.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т.. — Мн.: 2003 Т. 1.
  • Міхнюк У., Паўлаў Я. Канстанцін Езавітаў: матэрыялы да біяграфіі. — Маладосць №1. — 1995.
  • Чэмер А. [Анішчык А.] Партрэты. — Вільня: 2001.