Дом ураду (Менск): розьніца паміж вэрсіямі
д вікіфікацыя. артаграфія. Катэгорыя:Збудаваньні Менску |
Катэгорыя:Архітэктура |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]] |
[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]] |
||
[[Катэгорыя:Архітэктура]] |
Вэрсія ад 19:30, 2 сьнежня 2008
Дом ураду ў Менску — помнік архітэктуры канструктывізму міжваеннага пэрыяду. Узьведзены ў 1930—1934 гады па праекце І. Лянгбарда.
Месцам для будаўніцтва Дома ўраду у канцы 1920-ых гадоў спэцыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Бэрсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычны разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929 годзе. будоўля доўжылася чатыры гады 1930—1934.
Дом ураду стаў найлепшым дасягненьнем Лянгбарда ў архітэктуры. Будынак стаў найбуйнейшай у рэспубліцы грамадзкай пабудовай міжваеннага пэрыяду. Агульны аб’ём будынка склаў 220 тысячаў кубічных мэтраў. Яго кампаноўка засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышынь ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтр. Перад галоўным фасадам быў ўсталяваны помнік У.Леніна, распрацаваны І. Лянгбардам разам з ленінградзкім скульптарам М. Манізерам.
За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 годзе архітэктар атрымаў званьне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 гады ў доме ўрада быў разьмешчаны штаб СС, гестапа, люфтваффэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзена нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Менск-Пасажырскі для падвозу грузаў. пры адступленьні будынак гарэў і быў замініраваны, аднак узарваны ня быў.
Вонкавыя спасылкі
Дом ураду (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў