Яраслаў Гашак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lejf (гутаркі | унёсак)
Jim (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 22: Радок 22:
== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==
Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швэйка. Пераклад А.Мажэйкi. — Менск: Ураджай, 1998. 5000. (Сэрыя «Школьная бiблiятэка»)
Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швэйка. Пераклад А.Мажэйкi. — Менск: Ураджай, 1998. 5000. (Сэрыя «Школьная бiблiятэка»)

[[Катэгорыя:Чэскія літаратары]]

[[ast:Jaroslav Hašek]]
[[bg:Ярослав Хашек]]
[[cs:Jaroslav Hašek]]
[[da:Jaroslav Hašek]]
[[de:Jaroslav Hašek]]
[[el:Γιάροσλαβ Χάσεκ]]
[[en:Jaroslav Hašek]]
[[eo:Jaroslav Hašek]]
[[es:Jaroslav Hašek]]
[[et:Jaroslav Hašek]]
[[fi:Jaroslav Hašek]]
[[fr:Jaroslav Hašek]]
[[he:ירוסלב האשק]]
[[hr:Jaroslav Hašek]]
[[hu:Jaroslav Hašek]]
[[it:Jaroslav Hašek]]
[[ja:ヤロスラフ・ハシェク]]
[[ka:იაროსლავ ჰაშეკი]]
[[ko:야로슬라프 하셰크]]
[[nl:Jaroslav Hašek]]
[[pl:Jaroslav Hašek]]
[[ru:Гашек, Ярослав]]
[[sh:Jaroslav Hašek]]
[[sk:Jaroslav Hašek]]
[[sl:Jaroslav Hašek]]
[[sr:Јарослав Хашек]]
[[sv:Jaroslav Hašek]]
[[tr:Jaroslav Hašek]]
[[tt:Jaroslav Hašek]]
[[uk:Гашек Ярослав]]

Вэрсія ад 08:48, 12 красавіка 2008

Файл:Jaroslav Hasek.jpg
Яраслаў Гашак


Яраслаў Гашак (па-чэску: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэскі пісьменьнік-сатырык.

Біяграфія

Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18 год у газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў "гумарэскамі". Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадстве.

Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. Яго накіравалі на фронт. Праз некаторы час Гашак трапляе ў Расею як палонны. Тут ён удзельнічае ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступае ў камуністычную партыю і працуе ў Уфе падчас грамадзянскай вайны. Па сканцэньні вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.

Гашакаў помнік у Празе

Раман пра бравага салдата Швэйка

Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменнам, Славаччына

Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Яго "Прыгоды бравага салдата Швейка ў часе сусветнай вайны" (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války,1921-1923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага жаргону і праскага арго, пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі - успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.

Заўчасная смерць на сухоты у 1923 годзе пакінула раман Швейка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік - самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыязджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак - самы вядомы чэшскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.

"Першае беларускае выданьне «Швэйка» адбылося ў 1931-32 гадох. Перакладчыкi — Зарэцкi, Лужанiн, Крапiва. Мовы арыгiналу — нямецкая, расейская й чэская. Бiблiяграфiчны статус кнiгi — рарытэт. Культурны i грамадзкi — амаль нiякi, бо беларусы дагэтуль ўпрысёрб зачытваюцца расейскiм варыянтам рамана" - зазначае "НН". Сучасным перакладчыкам "Швэйка" зьяўляецца Аляксандр Мажэйка.

Бібліяграфія

Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швэйка. Пераклад А.Мажэйкi. — Менск: Ураджай, 1998. 5000. (Сэрыя «Школьная бiблiятэка»)