Габэлен: розьніца паміж вэрсіямі
д Робат: перанос 18 міжмоўных спасылак у Вікізьвесткі да аб’екта d:q184296 |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
[[Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва]] |
[[Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва]] |
||
[[eo:Gobelino]] |
|||
[[it:Gobelin]] |
Вэрсія ад 15:31, 18 траўня 2017
Габэлен (па-француску: gobelin) — адзін зь відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сьцянны бязворсавы дыван з выявай нейкага сюжэту ці арнамэнту, які ткуць рукамі, перакрыжоўваючы ніткі. Для габэленаў выкарыстоўваюць шаўковыя й ваўняныя ніткі. Спачатку ткуць асобныя часткі, якія пазьней сшываюць паміж сабой.
Слова «габэлен» узьнікла ў Францыі ў XVII ст., калі браты Габэлены заснавалі там каралеўскую мануфактуру, а вырабы мануфактуры атрамалі назву габэлены.
Сьпярша габэлены называлі шпалерамі.
Арацы ці арас (па назьве гораду Арас, дзе ў XIV ст. выраблялі яркія шпалеры з выкарыстаньнем залатой і сярэбранай ніткі).
Вэрдзюра (слова ўзьнікла ў XVI ст. і паходзіць ад фр. Verdure) — зяленіва, трава, лісьце. Сьпярша так называлі выявы жывёл і птушак на фоне прыроды, але ў хуткім часе назва замацавалася за самімі творамі.
Вонкавыя спасылкі
Габэлен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў