Гэльсынгборг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
д артаграфія
Радок 51: Радок 51:
| Колер = {{Колер|Швэцыя}}
| Колер = {{Колер|Швэцыя}}
}}
}}
'''Гэльсынгборг''' ({{мова-sv|Helsingborg}}) — горад на поўдні [[Швэцыя|Швэцыі]], у [[лэн]]е [[Сконэ (лэн)|Сконэ]], у [[Сконэ (ляндзкап)|аднайменным]] [[ляндзкап]]е, цэнтар [[Гэльсынгборг (камуна)|аднайменнай]] [[Камуны Швэцыі|камуны]].
'''Гэльсынгборг''' ({{мова-sv|Helsingborg}}) — горад на поўдні [[Швэцыя|Швэцыі]], у [[лэн]]е [[Сконэ (лэн)|Сконэ]], у [[Сконэ (ляндскап)|аднайменным]] [[ляндскап]]е, цэнтар [[Гэльсынгборг (камуна)|аднайменнай]] [[Камуны Швэцыі|камуны]].


== Назва ==
== Назва ==

Вэрсія ад 14:17, 6 сьнежня 2016

Гэльсынгборг
Helsingborg
Выгляд на цэнтар Гэльсынгборгу з Унутранага порту.
Выгляд на цэнтар Гэльсынгборгу з Унутранага порту.
Герб Гэльсынгборгу
Першыя згадкі: 1085
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

97 122
25,29
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 56°3′ пн. ш. 12°43′ у. д. / 56.05° пн. ш. 12.717° у. д. / 56.05; 12.717Каардынаты: 56°3′ пн. ш. 12°43′ у. д. / 56.05° пн. ш. 12.717° у. д. / 56.05; 12.717
Гэльсынгборг на мапе Швэцыі
Гэльсынгборг
Гэльсынгборг
Гэльсынгборг
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Гэльсынгборг (па-швэдзку: Helsingborg) — горад на поўдні Швэцыі, у лэне Сконэ, у аднайменным ляндскапе, цэнтар аднайменнай камуны.

Назва

Назва гораду паходзіць ад словаў «helsing» — частка шыі, а ў дадзеным выпадку — найвузейшае месца праліву Эрэсунд, і «borg» — замак.

Гісторыя

Гэльсынгборг. Помнік Магнусу Стэнбоку каля Ратушы
Гэльсынгборг. Вежа Чэрнан.

Гэльсынгборг — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Скандынавіі, лічыцца што забудова ў форме невялікай фартэцыі існавала тут ужо ў X стагодзьдзі.

Адам Брэменскі ўзгадвае горад у 1070-х гадах, а 21 траўня 1085 году Гэльсынгборг згадваецца ў лісьце дацкага караля Кнута Сьвятога — гэтая дата й зьяўляецца афіцыйнаю датай заснаваньня гораду. У XII стагодзьдзі тут пабудавалі значна мацнейшы замак, горад пачаў расьці й у XIV стагодзьдзі Гэльсынгборг становіцца адным з найбуйнейшых гарадоў Даніі. У 1332 годзе горад разам з усім Сконэ й Блекінге набыў швэдзкі кароль Магнус Эрыксан, аднак ужо ў 1360 годзе дацкі кароль Вальдэмар Атэрдаг зноў адваяваў гэтыя землі. У XV—XVI стагодзьдзях значнасьць Гэльсынгборгу паменшылася са зьяўленьнем на супрацьлеглым беразе Эрэсунду замка Кронборг у горадзе Гэльсынгёр. У 1658 годзе Гэльсынгборг пераходзіць Швэцыі й у бліжэйшыя паўстагодзьдзі пабачыў шмат войнаў: у прыватнасьці, у 1710 годзе, у часе Вялікай Паўночнай вайны тут швэдзкая армія Магнуса Стэнбока перамагла датчанаў.

У XIX стагодзьдзі горад паступова пачынае расьці. У 1892 годзе Гэльсынгборг і Гэльсынгёр былі злучаныя паромам, прычым гэты транспарт злучае два гарады й дасёньня. У 1921 годзе ў Гэльсынгборгу адчыніў свае дзьверы першы ў Швэцыі гарадзкі тэатар, які, дарэчы, у 1944 годзе ўзначальваў Інгмар Бэргман. 15 верасьня 1973 годзе ў мясцовым шпіталі памёр кароль Густаў VI Адольф.

Выдатныя мясьціны

Гэльсынгборг. Дом Якаба Гансэна.
  • Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
  • Царква Сьвятой Марыі (XII ст.)
  • Фахвэркавы Дом Якаба Гансэна (1641).
  • Ратуша (1887)
  • Гарадзкія ўмацаваньні з Тэраснымі лесьвіцамі
  • Помнік Магнусу Стэнбоку

Вонкавыя спасылкі

Гэльсынгборгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў