Вялікі Водападзельны хрыбет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 35 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q192583 (translate me)
Радок 4: Радок 4:
На сьхілах бяруць пачатак шматлікія рэкі, у тым ліку самыя буйныя на кантынэнце — [[Мурэй]] і [[Дарлінг]]. У далінах рэк ўзьведзена нямала дамбаў з мэтай выпрацоўкі электраэнэргіі і забесьпячэньня гарадоў вадой.

Расьліннасць — лістападна-вечназялёныя і [[эўкаліпт]]авыя лясы (ўсходнія сьхілы), [[саваны]], [[рэдкалесьсе]], [[хмызьняк]]і (заходнія сьхілы).
Расьліннасьць — лістападна-вечназялёныя і [[эўкаліпт]]авыя лясы (ўсходнія сьхілы), [[саваны]], [[рэдкалесьсе]], [[хмызьняк]]і (заходнія сьхілы).

Значная частка Блакітных гор аб’яўлена аб’ектам [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО]], які складаецца зь некалькіх [[нацыянальны парк|нацыянальных паркаў]]. З прычыны зручнага і маляўнічага разьмяшчэньня ў цэнтры аднаго зь іх, горад [[Катумба]] зьяўляецца важным цэнтрам турызму ў рэгіёне.

Вэрсія ад 22:46, 5 жніўня 2016

Вялікі Водападзельны хрыбет

Вялікі Водападзельны хрыбет (па-ангельску: Great Dividing Range) — горная сыстэма, якая распасьціраецца ўздоўж ўсходняга і паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі прыблізна на 4000 км. Утварылася ў нэаген-антрапагене на месцы дэнудзіраванай палеазойскай складкаватай краіны. Горы складзеныя ў асноўным вапнякамі, гранітамі, гнэйсамі, вульканічнымі пародамі. Вядомыя радовішчы нафты і газу, каменнага і бурага вугалю, волава, полімэталічных руд, золата, медзі, тытана-магнетыту і манацытавых пяскоў. Усходнія сьхілы стромкія, моцна і глыбока разьдзеленыя, заходнія сьхілы паката пераходзяць у пагорыстыя перадгор’і (даўнсы). На поўнач ад 28° п. ш. горы параўнальна невысокія, дасягаюць шырыні 650 км. Берагавыя хрыбты вышынёй каля 1000 м і вульканічныя плято аддзеленыя шырокімі падоўжнымі катлавінамі ад заходняга, больш нізкага водападзельнага ланцуга з пакатымі вяршынямі. На поўдні разьмешчаныя больш высокія і маналітныя горы. Вылучаюць хрыбты Мак-Фэрсон, Нью-Інглэнд, Гэйстынгс, Лівэрпул (горная сыстэма), Блакітныя горы і Аўстралійскія Альпы. Вышэйшая кропка — гара Касьцюшкa (2228 м).

На сьхілах бяруць пачатак шматлікія рэкі, у тым ліку самыя буйныя на кантынэнце — Мурэй і Дарлінг. У далінах рэк ўзьведзена нямала дамбаў з мэтай выпрацоўкі электраэнэргіі і забесьпячэньня гарадоў вадой.

Расьліннасьць — лістападна-вечназялёныя і эўкаліптавыя лясы (ўсходнія сьхілы), саваны, рэдкалесьсе, хмызьнякі (заходнія сьхілы).

Значная частка Блакітных гор аб’яўлена аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, які складаецца зь некалькіх нацыянальных паркаў. З прычыны зручнага і маляўнічага разьмяшчэньня ў цэнтры аднаго зь іх, горад Катумба зьяўляецца важным цэнтрам турызму ў рэгіёне.

Вялікі Водападзельны хрыбет

Вялікі Водападзельны хрыбетсховішча мультымэдыйных матэрыялаў