Дальва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
стыль
Gabix (гутаркі | унёсак)
Радок 7: Радок 7:


== Мэмарыял<ref>[http://khatyn.by/by/filialy/dalva/ Філіялы ДМК «Хатынь»]</ref> ==
== Мэмарыял<ref>[http://khatyn.by/by/filialy/dalva/ Філіялы ДМК «Хатынь»]</ref> ==
У [[1955]] на месцы брацкай магілы жыхароў былой вёскі пастаўлены помнік. У [[1963]] яго замянілі на абэліск з пяціканцовай зоркай. А ў [[1972]] у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце аб’явілі конкурс на лепшы праект помніка вёсцы Дальва. Пераможцам стаў трэцякурснік аддзяленьня скульптуры мастацкага факультэту, выхаванец народнага мастака Беларусі скульптара [[Андрэй Бембель|А. А. Бембеля]] — [[Уладзімер Церабун]]. Праект стаў яго дыплёмнай работай.
У [[1955]] на месцы брацкай магілы жыхароў былой вёскі пастаўлены помнік. У [[1963]] яго замянілі на абэліск з пяціканцовай зоркай. А ў [[1972]] у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце аб’явілі конкурс на найлепшы праект помніка вёсцы Дальва. Пераможцам стаў трэцякурснік аддзяленьня скульптуры мастацкага факультэту, выхаванец народнага мастака Беларусі скульптара [[Андрэй Бембель|А. А. Бембеля]] — [[Уладзімер Церабун]]. Праект стаў яго дыплёмнай работай.


Мэмарыял «Дальва» будаваўся на грамадзкіх пачатках, на сродкі, сабраныя ад канцэртнай дзейнасьці творчых калектываў Белтэлерадыёкампаніі, ваеннаслужачых і ахвяраваньняў грамадзкіх арганізацый. Ініцыятарам гэтай работы быў адзіны выжыўшы сведка трагедыі вёскі Дальва Мікалай Пятровіч Гірыловіч, які ўсё жыццё прысвяціў захаваньню памяці аб аднавяскоўцах.
Мэмарыял «Дальва» будаваўся на грамадзкіх пачатках, на сродкі, сабраныя ад канцэртнай дзейнасьці творчых калектываў Белтэлерадыёкампаніі, ваеннаслужачых і ахвяраваньняў грамадзкіх арганізацый. Ініцыятарам гэтай работы быў адзіны выжыўшы сьведка трагедыі вёскі Дальва Мікалай Пятровіч Гірыловіч, які ўсё жыцьцё прысьвяціў захаваньню памяці аб аднавяскоўцах.


Адкрыты [[15 ліпеня]] [[1973]] комплекс мае пляніроўку былой вёскі Дальва. Кампазыцыя мэмарыялу складаецца з асобных элемэнтаў, свабодна размешчаных на прасторы, і займае плошчу 5 га.
Адкрыты [[15 ліпеня]] [[1973]] комплекс мае пляніроўку былой вёскі Дальва. Кампазыцыя мэмарыялу складаецца з асобных элемэнтаў, свабодна разьмешчаных на прасторы, і займае плошчу 5 га.


У [[2009]] годзе на тэрыторыі мэмарыялу створана новая экспазіцыя «Дальва: гераізм, трагедыя, міласэрнасьць», дзе сабраны архіўныя фотаздымкі і дакумэнты, якія расказваюць аб гісторыі вёскі пачынаючы з канца [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]].
У [[2009]] годзе на тэрыторыі мэмарыялу створана новая экспазыцыя «Дальва: гераізм, трагедыя, міласэрнасьць», дзе сабраны архіўныя фотаздымкі і дакумэнты, якія расказваюць аб гісторыі вёскі пачынаючы з канца [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]].


Мэмарыяльны комплекс «Дальва» уключаны ў [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь]].
Мэмарыяльны комплекс «Дальва» уключаны ў [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь]].

Вэрсія ад 21:43, 21 лютага 2015

Дальва — мэмарыяльны комплекс на месцы вёскі Дальва ў Лагойскім раёне, дзе 19 чэрвеня 1944 фашысты спалілі 44 жыхара. Цудам выжыў 13-гадовы Мікола Гірыловіч, які, пасталеўшы, здолеў распачаць стварэньне мэмарыяльнага комплексу. Комплекс распачаў працу 15 ліпеня 1973 году. Знаходзіцца за 77 км ад шашы Менск—Віцебск ці за 15 км ад мястэчка Плешчаніцы.

Гісторыя

Пад час наступу Савецкай арміі немцы, каб забясьпечыць бясьпеку сваіх тылоў ад дзеяньняў партызан, распачалі карацельную апэрацыю пад назваю «Баклан». У гэтай апэрацыі акрамя войскаў СС і вайсковай паліцыі прымалі ўдзел таксама авіяцыя і армейскія дывізыі.

Пад час правядзеньня апэрацыі 19 чэрвеня 1944 году фашысты сагналі 44 жыхара Дальвы ў хату Васіля Кухаранкі на ўскрайку вёскі і спалілі жыўцом. Загінула 29 дзяцей, 13 жанчын і два мужчыны. Самы стары быў Купрыян Гірыловіч (80 год). Самы малады — Косьця Кухарэнка — каля двух годзікаў.

Мэмарыял[1]

У 1955 на месцы брацкай магілы жыхароў былой вёскі пастаўлены помнік. У 1963 яго замянілі на абэліск з пяціканцовай зоркай. А ў 1972 у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце аб’явілі конкурс на найлепшы праект помніка вёсцы Дальва. Пераможцам стаў трэцякурснік аддзяленьня скульптуры мастацкага факультэту, выхаванец народнага мастака Беларусі скульптара А. А. Бембеля — Уладзімер Церабун. Праект стаў яго дыплёмнай работай.

Мэмарыял «Дальва» будаваўся на грамадзкіх пачатках, на сродкі, сабраныя ад канцэртнай дзейнасьці творчых калектываў Белтэлерадыёкампаніі, ваеннаслужачых і ахвяраваньняў грамадзкіх арганізацый. Ініцыятарам гэтай работы быў адзіны выжыўшы сьведка трагедыі вёскі Дальва Мікалай Пятровіч Гірыловіч, які ўсё жыцьцё прысьвяціў захаваньню памяці аб аднавяскоўцах.

Адкрыты 15 ліпеня 1973 комплекс мае пляніроўку былой вёскі Дальва. Кампазыцыя мэмарыялу складаецца з асобных элемэнтаў, свабодна разьмешчаных на прасторы, і займае плошчу 5 га.

У 2009 годзе на тэрыторыі мэмарыялу створана новая экспазыцыя «Дальва: гераізм, трагедыя, міласэрнасьць», дзе сабраны архіўныя фотаздымкі і дакумэнты, якія расказваюць аб гісторыі вёскі пачынаючы з канца XVII стагодзьдзя.

Мэмарыяльны комплекс «Дальва» уключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Д000235