Валеры Шаблюк: розьніца паміж вэрсіямі
д дэкатэгарызацыя |
д →Сьмерць: кірылічная «і» |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
== Сьмерць == |
== Сьмерць == |
||
Трагічна загінуў [[2 траўня]] [[1997]] году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. У |
Трагічна загінуў [[2 траўня]] [[1997]] году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. У сям’і Валерыя засталіся дзьве дачкі — Вераніка і Анастасія. |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 23:47, 23 ліпеня 2014
Валеры Шаблюк | |
Дата нараджэньня | 3 жніўня 1953 |
---|---|
Месца нараджэньня | мястэчка Узда Менскай вобласьці, БССР |
Дата сьмерці | 2 траўня 1997 |
Месца сьмерці | Менск |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1991) |
Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, мястэчка Узда Менскай вобласьці — 2 траўня 1997) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).
Біяграфія
У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў Менску. З 1980 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі.
Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў 1996 годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская Навука». У 1995 годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня Адама Міцкевіча і яго музы — Марылі Верашчакі. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Вялікія Навасёлкі, Клыпаўшчына, Машчонае, Павусьсе[1].
Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі.
Зьяўляўся старшынём першачаснай арганізацыі Беларускага Свабоднага прафсаюзу пэдагогаў Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь.
У 1994 годзе — генэральны сакратар Беларускай Хрысьціянска-Дэмакратычнай Партыі. У 1995 годзе — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь па Ўсходняй выбарчай акрузе №246 г. Менску.
Сьмерць
Трагічна загінуў 2 траўня 1997 году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. У сям’і Валерыя засталіся дзьве дачкі — Вераніка і Анастасія.
Крыніцы
- ^ Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 43.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.