Паўабаронца (футбол): розьніца паміж вэрсіямі
д стыль, пунктуацыя, артаграфія, выпраўленьне спасылак |
д Bot: Migrating 33 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q193592 (translate me) |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
{{Пазыцыі гульцоў у футболе}} |
{{Пазыцыі гульцоў у футболе}} |
||
[[Катэгорыя:Футбольная тэрміналёгія]] |
[[Катэгорыя:Футбольная тэрміналёгія]] |
||
[[an:Centrocampista]] |
|||
[[ar:لاعب وسط (كرة قدم)]] |
|||
[[bg:Полузащитник]] |
|||
[[bn:মধ্যমাঠের খেলোয়াড়]] |
|||
[[ca:Centrecampista]] |
|||
[[de:Mittelfeldspieler]] |
|||
[[en:Midfielder]] |
|||
[[es:Centrocampista]] |
|||
[[eu:Erdilari]] |
|||
[[fa:بازیکن میانه]] |
|||
[[hu:Középpályás]] |
|||
[[id:Gelandang]] |
|||
[[it:Centrocampista]] |
|||
[[ja:ミッドフィールダー]] |
|||
[[jv:Gelandhang]] |
|||
[[kk:Жартылай қорғаушы]] |
|||
[[ko:미드필더]] |
|||
[[lt:Saugas]] |
|||
[[lv:Pussargs (futbols)]] |
|||
[[mr:मिडफील्डर (फुटबॉल)]] |
|||
[[ms:Pemain tengah]] |
|||
[[mt:Midfilder]] |
|||
[[nl:Middenvelder]] |
|||
[[pl:Pomocnik]] |
|||
[[pt:Meio-campo]] |
|||
[[ro:Mijlocaş (fotbal)]] |
|||
[[ru:Полузащитник (футбол)]] |
|||
[[simple:Midfielder]] |
|||
[[th:กองกลาง]] |
|||
[[tr:Orta saha]] |
|||
[[uk:Півзахисник (футбол)]] |
|||
[[vi:Tiền vệ (bóng đá)]] |
|||
[[zh:中场]] |
Вэрсія ад 20:24, 8 сакавіка 2013
Паўабаро́нца (састарэлая назва — «хаўбэк», ад анг. Half-back, паў-задні) — гулец футбольнай каманды, які дзейнічае паміж абаронай і нападам. Асноўнай задачай паўабаронцаў зьяўляецца дапамога гульцам абароны і напады ў залежнасьці ад гульнявой сытуацыі.
Паўабаронцы — гульцы шмат у чым унівэрсальныя, павінны ўмець дзейнічаць у нападзе і ў адборы мяча. Найболей карыснымі якасьцямі для іх зьяўляюцца дрыблінг, уменьне прыняць мяч, згуляць у падкаце, аддаць дакладны пас і дакладна стукнуць па браме.
У сучасным футболе, які адрозніваецца насычанасьцю сярэдняй лініі, роля паўабаронцаў узрастае ўсё больш.
Паўабаронцы бываюць цэнтральнымі, крайнімі, атакавалага і абарончага пляну.
Цэнтральны паўабаронца
Цэнтральныя паўабаронцы, у залежнасьці ад сваіх навыкаў і фізычных кандыцый, выкарыстоўваюцца вельмі разнастайна. Дзякуючы таму, што яны разьмяшчаюцца ў цэнтры поля, то часьцяком зьяўляюцца і цэнтрам каманды, які злучае абарончую лінію й напад. Калі на гэтай пазыцыі знаходзіцца выдатны гулец, які добра чытае гульню і ўмее аддаць дакладную перадачу, то гульня ўсёй каманды ідзе праз яго. Такіх паўабаронцаў завуць таксама распасоўнікамі, або плэймэйкерамі.
Гэтую пазыцыю часта блытаюць з атакавалымі паўабаронцамі, паколькі яны часта зьяўляюцца ў штрафной суперніка і б'юць па брамах.
Важнасьць гэтай пазыцыі пацьвярджае і вялікая колькасьць вядомых гульцоў, такіх як Кака, Фрэнк Лэмпард, Аляксандар Маставой, Хаві, Дэку, Фігу, Торстэн Фрынгс і шматлікія іншыя.
Абарончы паўабаронца
Гулец гэтай пазыцыі падобны па функцыях з цэнтральным абаронцам, але больш увагі надае абароне і дзейнічае ў асноўным на сваёй палове поля, не даходзячы да цэнтральнага круга. У асноўным ужываецца ў схемах з трыма абаронцамі, або калі ў суперніка насычаная лінія нападу.
У абарончага паўабаронцы вельмі шмат назваў, у бразыльскім партугальскім — волан, у гішпанскім — рулявы, у партугальскім — замок, у ангельскім — апорны паўабаронца, у Расеі часта ўжываецца хвалярэз.
Адным зь яркіх прадстаўнікоў гэтага амплуа зьяўляецца Клод Макелеле, здольны ня толькі спыніць напад суперніка, але і аддаць вывераны пас у лінію нападу, пачаўшы контратаку.
Асноўная задача абарончага паўабаронцы — сустракаць напады суперніка ўжо ў сярэдзіне поля, зводзячы да мінімуму рызыку ўзяцьця брамы. Ён павінен стала прэсынгаваць футбалістаў у сваёй зоне, быць па-добрым агрэсіўным і фізычна моцным, каб уступаць у адзінаборствы.
Другарадная задача — пасьля адбору або перахопу перавесьці мяч на палову суперніка для нападу або контратакі.
Атакавалы паўабаронца
Паўабаронца атакавалага плану — гэта таксама разнавіднасьць цэнтральнага паўабаронцы, які разьмяшчаецца непасрэдна за нападнікамі й часта выконвае ролю адцягненага форварда. Яго асноўная задача — аддаць апошні пас нападніку пад удар або самому прабіць па брамах. Для яго вельмі важная тэхніка валоданьня мячом і бачаньне поля.
На чэмпіянаце сьвету 1970 году Пеле гуляў у ролі атакавалага паўабаронцы і вельмі пасьпяхова. У сучасным футболе з найболей вядомых можна вылучыць Ранальдзіньё, Зідана, Кака.
Крайні паўабаронца
Крайнія паўабаронцы дзейнічаюць у непасрэднай блізкасьці ад бакавой лініі. У клясічнай схеме «дубль-вэ» яны клясыфікаваліся як нападнікі, але з часам пазыцыя зрушылася ўглыб абароны. У сучасным футболе крайнія паўабаронцы выкарыстоўваюцца ў пабудовах 4-4-2 або 4-5-1. Акрамя падлучэньняў да нападаў, ад гэтых паўабаронцаў патрабуецца абарона бакавой лініі ад праходаў крайніх і апорных абаронцаў.
Асноўнымі неабходнымі якасьцямі для «крылаў», як іх яшчэ завуць, зьяўляюцца хуткасьць і ўменьне весткі мяч, паколькі прыходзіцца дзейнічаць на абмежаванай прасторы поля.