Ян Гус: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: sh:Jan Hus
д r2.7.2) (робат дадаў: jv:Jan Hus
Радок 54: Радок 54:
[[it:Jan Hus]]
[[it:Jan Hus]]
[[he:יאן הוס]]
[[he:יאן הוס]]
[[jv:Jan Hus]]
[[ka:იან ჰუსი]]
[[ka:იან ჰუსი]]
[[sw:Yohane Hus]]
[[sw:Yohane Hus]]

Вэрсія ад 21:21, 6 сакавіка 2013

Ян Гус

Ян Гус (па-чэску: Jan Hus; 1369/1371 — 6 ліпеня 1415) — нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысьляр, ідэоляг чэскай Рэфармацыі. Быў сьвятаром і некаторы час рэктарам Праскага ўнівэрсытэту. 6 ліпеня 1415 году ў горадзе Канстанц быў спалены разам са сваімі працамі. Спаленьне Гуса выклікала Гусіцкія войны 14191434 гадоў.

Жыцьцё і дзейнасьць

Ян Гус нарадзіўся ў 1369 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1371) у вёсцы Гусінец у паўднёвай Чэхіі, у сям’і селяніна. У 1393 годзе скончыў Праскі ўнівэрсытэт, у 1394 годзе там жа стаў бакаляўрам тэалёгіі, у 1396 годзе атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў, у 14011402 гадох быў дэканам факультэта вольных мастацтваў, а ў 1402—1403 і 1409—1410 гадох займаў пасаду рэктара. У 1402 годзе Гус быў прызначаны плябанам і прапаведнікам Батлеемскай капліцы ў старой частцы Прагі, дзе займаўся ў асноўным чытаньнем пропаведзяў на чэскай мове.

Яшчэ ў сярэдзіне 1380-х гадох у Чэхіі пачалі распаўсюджвацца працы ангельскага рэфарматара Джона Ўікліфа. Пад уплыў ідэй Ўікліфа трапіў і Гус. Падчас Вялікага расколу каталіцкай царквы Гус быў у ліку тых, хто захоўваў нэйтралітэт у дачыненьні да супрацьлеглых бакоў.

У 1409 годзе папа рымскі выдаў булу супраць Гуса, якая дазволіла арцыбіскупу праскаму, праціўніку рэфарматара, распачаць супраць яго карныя дзеяньні. Пропаведзі Гуса былі забароненыя, усе падазроныя кнігі спаленыя. Аднак улады падтрымалі Гуса, і яго ўплыў сярод вернікаў працягваў расьці.

З 1411 годзе ў Чэхіі ўзмацняюцца дыскусіі вакол інстытута індульгенцый. Гус выступаў як супраць індульгенцый, так і супраць права гіерархаў хрысьціянскай царквы падымаць меч супраць сваіх ворагаў.

У 1414 годзе Гус быў выкліканы на Канстанцкі сабор. Імпэратар Жыгімонт Люксэмбурскі абяцаў яму бясьпеку, але калі чэскі рэфарматар у кастрычніку прыбыў у Канстанц, яго ўзялі пад варту, а пасьля прысудзілі да спаленьня як ерэтыка. Прысуд быў выкананы там жа, у Канстанцы, 6 ліпеня 1415 году. Існуе паданьне, што калі Ян Гус ужо стаяў на вогнішчы, адна бабулька падкінула ў агонь вязку гальля, бо шчыра верыла, што спаленьне чалавека ўгодна Богу і што вогнішча ачысьціць яго душу. Убачыўшы гэта, Ян Гус сказаў толькі: «O sancta simplicitas!» (па-лацінску: «О, сьвятая прастата!»), што пазьней стала выслоўем.

Наступствы

Сьмерць Гуса спрычынілася да пачатку Гусіцкіх войнаў, якія вялі яго прыхільнікі (гусіты) супраць Габсбургаў і іх прыхільнікаў. Радыкальныя гусіты (табарыты), якія патрабавалі рэлігійнай рэформы, пацярпелі паразу, умераныя гусіты (чашнікі) вымушаныя былі спыніць барацьбу, таму Рэфармацыя ў Чэхіі не адбылася.

Дагэтуль каталіцкая царква не рэабілітавала Гуса. Нягледзячы на гэта, у пераважна каталіцкай Чэхіі Гус карыстаецца павагай, існуюць помнікі, музэі і вуліцы, якія носяць яго імя.

Вонкавыя спасылкі

Ян Гуссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA