Перайсьці да зьместу

Табарыты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Табары́ты (па-чэску: Táborité) — прадстаўнікі радыкальнай плыні гусіцкага руху ў Чэхіі ў XV стагодзьдзі.

Назва паходзіць ад гары Табар на поўдні Чэхіі, дзе ў 1419 року была заснаваная іхняя фартэцыя. Праграмны дакумэнт — «Дванаццаць праскіх артыкулаў». Табарытамі зьяўляліся пераважна сяляне, меская бедната, частка дробнай шляхты, беднае духавенства, рамесьнікі. Вымагалі фундамэнтальнай рэфармацыі каталіцкай царквы, пазбаўленьня яе багацьця, пераводу набажэнстваў на чэскую мову, скасаваньня прыватнай уласнасьці, фэўдальных прывілеяў і стварэньня царства справядлівасьці.

Табарыты зьяўляліся асноўнай сілай гусіцкага руху. Створанае табарытамі войска на чале зь Мікулашам з Гусі (да 1420), Яна Жыжкі (да 1424), Пракопа Вялікага адбіла 5 крыжовых паходаў, зьдзейсьніла некалькі ўласных паходаў у суседнія краіны.

У выніку ўнутранага расколу табарыты атрымалі паразу ў 1434 року ад аб’яднаных сілаў чашнікаў ды іхніх хаўрусьнікаў і былі канчаткова разьбітыя ў 1437 року.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 — С. 365.
  • О. В. Гісем, О. О. Мартинюк. Наочний довідник. Всесвітня історія. 6-7 класи. — Київ — Харків. — «ВЕСТА», 2006.