Тодар Мінкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Тодар (Фёдар) Мінкаў''' (2 студзеня 1830, Рушчук (цяпер г.Русе), Асман...'
 
tagged isolated of cluster сіраціна0.
Радок 13: Радок 13:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мінкаў, Тодар}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мінкаў, Тодар}}

{{Ізаляваны артыкул}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся 2 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 2 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1830 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1830 годзе]]

Вэрсія ад 15:29, 9 лістапада 2012

Тодар (Фёдар) Мінкаў (2 студзеня 1830, Рушчук (цяпер г.Русе), Асманская імпэрыя- 15 сакавіка 1906, Ровіны), Берасьцейшчына ) - баўгарскі грамадзка-палітычны дзеяч, настаўнік.

У юнацтве добраахвотнікам уступіў у расейскую армію, удзельнічаў у абароне Сэвастопаля 1855 года, падчас якой быў паранены.

У 1863 годзе перасяліўся ў Расейскую імпэрыю, дзе стварыў унікальную навучальную ўстанову - Паўднёваславянскі пансіён, зь якога выйшлі многія дзеячы палітычнай і культурнай эліты Баўгарыі 1880-1910-х, такія як клясык літаратуры Алека Канстанцінаў, прэм'ер-міністар Аляксандар Малінаў, заснавальнік баўгарскай опэры Канстанцін Міхайлаў-Стоян.

Ад 1893 пансіён дзейнічаў у маёнтку Фёдара Мінкава Ровіны недалёка ад Драгічына. Баўгарскія юнакі рыхтаваліся там да паступленьня ў расейскія кадэцкія корпусы. За сваю дзейнасьць быў узнагароджаны сямю расейскімі і двума баўгарскімі ордэнамі. Памёр ён у Ровінах . Яго імя ў Балгарыі носяць вуліцы і школы.

Магіла Мінкава знойдзена на старых могілках Драгічына ў 2012 годзе[1]

Крыніцы