Тодар Мінкаў
Тодар (Фёдар) Мінкаў (2 студзеня 1830, Рушчук, цяпер г. Русе, Асманская імпэрыя — 15 сакавіка 1906, Равіны, Берасьцейшчына) — баўгарскі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У юнацтве добраахвотнікам уступіў у расейскую армію, удзельнічаў у абароне Севастопалю 1855 году, падчас якой быў паранены.
У 1863 годзе перасяліўся ў Расейскую імпэрыю, дзе стварыў унікальную навучальную ўстанову — Паўднёваславянскі пансіён, зь якога выйшлі многія дзеячы палітычнай і культурнай эліты Баўгарыі 1880—1910-х, такія як клясык літаратуры Алека Канстанцінаў, прэм’ер-міністар Аляксандар Малінаў, заснавальнік баўгарскай опэры Канстанцін Міхайлаў-Стоян.
Ад 1893 пансіён дзейнічаў у маёнтку Фёдара Мінкава Равіны недалёка ад Дарагічына. Баўгарскія юнакі рыхтаваліся там да паступленьня ў расейскія кадэцкія корпусы. За сваю дзейнасьць быў узнагароджаны сямю расейскімі і двума баўгарскімі ордэнамі. Памёр у Равінах. Яго імя ў Баўгарыі носяць вуліцы і школы.
Магіла Мінкава знойдзена на старых могілках Дарагічына ў 2012 годзе[1]