Праграмнае забесьпячэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат зьмяніў: hi:तन्त्रांश; касмэтычныя зьмены
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат зьмяніў: rue:Проґрамове забеспечіня
Радок 94: Радок 94:
[[ro:Software]]
[[ro:Software]]
[[qu:Llamp'u kaq]]
[[qu:Llamp'u kaq]]
[[rue:Проґрамове забезпечіня]]
[[rue:Проґрамове забеспечіня]]
[[ru:Программное обеспечение]]
[[ru:Программное обеспечение]]
[[sah:Софтуэр]]
[[sah:Софтуэр]]

Вэрсія ад 16:20, 21 жніўня 2012

Прагра́мнае забесьпячэ́ньне, апраграмава́ньне — агульны тэрмін для абазначэньня сукупнасьці кампутарных праграмаў, працэдураў і дакумэнтацыі, якая выконвае пэўную задачу ў кампутарнай сыстэме. Тэрмін ахоплівае дастасаваныя праграмы, такія як тэкставы рэдактар, што выконвае задачу карыстальніка, сыстэмнае апраграмаваньне, якое стасуецца непасрэдна з апаратнай часткай і забясьпечвае неабходныя для дастасаваных праграмаў функцыі, і пасрэднае апраграмаваньне, якое кантралюе й каардынуе разасяроджаныя сыстэмы.

Тыпы

Існыя кампутарныя сыстэмы падзяляюць апраграмаваньне на тры асноўныя клясы: сыстэмнае апраграмаваньне, сродкі праграмаваньня й дастасаваныя праграмы, але мяжа паміж імі недакладная й часта размытая.

  • Сыстэмнае апраграмаваньне забясьпечвае працу абсталяваньня й кампутарнае сыстэмы як адзінага цэлага. Улучае апэрацыйныя сыстэмы, драйвэры прыладаў, сродкі дыягностыкі, сэрвэры, ваконныя сыстэмы й інш. Прызначэньне сыстэмнага апраграмаваньня — адмежаваць наколькі магчыма праграміста, што піша дастасаваныя праграмы, ад дэталяў канкрэтнае кампутарнае сыстэмы, асаблівасьцяў падсыстэмы памяці, тых ці іншых прыладаў - прынтараў, дысплэяў, клявіятур і г.д.
  • Сродкі праграмаваньня ахопліваюць прылады, што дапамагаюць праграмісту ствараць праграмы на розных мовах праграмаваньня больш зручным спосабам. Улучаюць тэкставыя рэдактары, кампілятары, інтэрпрэтатары, лінкеры, дэбагеры й г.д. Інтэграваныя асяродзьдзі праграмаваньня спалучаюць гэтыя прылады ў праграмным пакунку, звычайна замяняючы кіраваньне з загаднага шэрагу графічным інтэрфэйсам карыстальніка.
  • Дастасаваныя праграмы дазваляюць карыстальніку выконваць адну ці болей пэўных, не зьвязаных з кампутарам, задачаў. Звычайны ўжытак улучае аўтаматызацыю прамысловасьці, праграмы для бізнэсу, адукацыйныя праграмы, мэдычныя праграмы, базы зьвестак і кампутарныя гульні. Амаль кожная праява чалавечае дзейнасьці зараз выкарыстоўвае нейкую форму дастасаванае праграмы.

Вонкавыя спасылкі

Праграмнае забесьпячэньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў