Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Праграмнае забесьпячэньне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адкуль такая назва? Калі з pl:Oprogramowanie, то ў беларускай мове няма такога слова. Прапаную перанесьці ў Праграмнае забесьпячэньне. —zedlik 21:28, 17 траўня 2009 (UTC)

Перад усiм, у беларускай мове няма такога непапраўнага выразу як ПЗ. Хто i што хоча цi можа iм забясьпечыць? Калi гэта выраз запазычаны, так запазычаны ён толькi па гучаньню, памылкова: цi можа й хуткую дапамогу цяпер "скорай помашч'ю" назваць?))
Акрамя таго, на мой пагляд, нават калi лiчыць ПЗ выразам беларускае мовы, ён захоўвае расейскае паходжаньне. У клясычным правапiсы гэтакiх словаў менш чым ва акадэмiчным.
Тэрмiн "апраграмаваньне" магчыма знайсьцi ў Iнтэрнэце, => можна сьцьвярдзiць, што частка беларускамоўных iнтэрнаўтаў (слова таксама запазычанае з польскае мовы) iм карыстаецца. Гэта адно слова замест двух, яно азначае менавiта тое, што азначае))), не зьяўляецца памылковым. Разьвiцьцё беларускае мовы тым больш у гэтай галiне працягваецца, пагэтаму прапаную працягваць карыстацца тэрмiнам "апраграмаваньне".
Акрамя таго, шаноўны Zedlik, цi Вы чулi пра перанакiраваньне? Yukki 12:34, 23 траўня 2009 (UTC)
Выраз «праграмнае забесьпячэньне» шырока выкарыстоўваецца ў мэдыях, а выраз «апраграмаваньне» выкарыстоўваецца на два парадкі радзей і пераважна ў крыніцах, датычных да Польшчы (Радыё Палёнія, напрыклад). Калі вы супраць ПЗ, прапануйце, калі ласка, іншы варыянт назвы, правяральны ў крыніцах, але варыянт «апраграмаваньне» не зьяўляецца такім з-за нізкай распаўсюджанасьці. Oprograowanie, oprocentowanie, opracowanie — гэта ўсё словаўтварэньне, уласьцівае польскай мове. Якім чынам яно датычнае да беларускай, прабачце, я зразумець не магу. Таму ў выпадку калі няма распаўсюджанага ўлтаснабеларускага варыяту, варта выкарыстоўваць іншы распаўсюджаны. Супраць перанакіраваньня нічога ня маю, хаця на маю думку яно знаходзіцца на мяжы. —zedlik 12:57, 23 траўня 2009 (UTC)
Наконт разьвіцьця: на жаль, у Вікіпэдыі гэта непрымальна, бо гэта зьяўляецца нечым кшталту ўласнага дасьледаваньня. Варта ўжываць тое, што ўжо разьвілося — гэта правілы. —zedlik 13:20, 23 траўня 2009 (UTC)
Шаноўны Zedlik, нiчога не маю супраць гэтых аргумэнтаў, алеж у мэдыях выкарыстоўваецца альбо наркамаўка, альбо наблiжаны да яе варыянт клясычнага правапiсу! Акрамя таго, "апрацаван(ь)не", "атрыман(ь)не" - ад "працаваць"i "трымаць" - нармалёвыя беларускiя словы, гэтая словаўтваральная мадэль зьяўляецца уласьцiваю беларускай мове. З выразамi шацунку, Yukki 04:34, 4 траўня 2009 (Msk)
Добра, я думаю, што ня мае сэнсу спрачацца за нішто. Скажэце, калі ласка, ці згодныя вы зь існым станам рэчаў (маю на ўвазе артыкул у цяперашняй форме і перанакіраваньне на яго)? Калі згодныя, то і праблемы няма, калі не — то паведамляйце, будзем вырашаць, як лепей. Перапрашаю за магчымую рэзказьць у маіх папярэдніх паведамленьнях. —zedlik 12:06, 24 траўня 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Праграмнае забесьпячэньне»

Пачаць абмеркаваньне