Ржэў: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
д робат дадаў: he:רז'ב |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
[[fi:Ržev]] |
[[fi:Ržev]] |
||
[[fr:Rzhev]] |
[[fr:Rzhev]] |
||
[[he:רז'ב]] |
|||
[[lmo:Rzhev]] |
[[lmo:Rzhev]] |
||
[[nl:Rzjev]] |
[[nl:Rzjev]] |
Вэрсія ад 13:29, 15 ліпеня 2007
Ржэў (гістарычная назва Ржэва Валадзімірава) — горад у Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі.
Вядомы з 11 стагоддзя. З пачатку 12 стагоддзя — у складзе Смаленскага княства, з 1209 году — у складзе яго Таропецкага удзелу (на чале з князем Мсціславам Удатным?), з 1225 году — цэнтр Ржэўскага княства, спрэчнага паміж Смаленскам, Ноўгарадам, пазней таксама Цвер'ю і ВКЛ. З сярэдзіны 1220-х гадоў — сталы аб'ект шматлікіх літоўскіх набегаў. У канцы 13 стагоддзя значная частка тэрыторыі Ржэўскага княства трапляе пад уладу ВКЛ, тут узнікаюць «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія забяспечылі ВКЛ выхад да Верхняй Волгі. Шукаючы абароны ад ВКЛ, Ржэўскае княства прызнала ўладу Масквы, што зрабіла Ржэў галоўным маскоўскім фарпостам у барацьбе з ВКЛ і Цвярскім вялікім княствам. У 1335 годзе Іван Каліта разам з ржэвічамі спаліў драўляныя літоўскія гарадкі на Верхняй Волзе, якія хутка былі адноўленыя. Асабліва ўзмацнілася змаганне ВКЛ за Ржэў пры Альгердзе, каля 1355 году з дапамогай князя Івана Сіжскага горад быў захоплены, але ў 1358 годзе «волотьская рать да можайская взяли Ржеву, а Литву выслали вон». У 1359 годзе Андрэй Полацкі ізноў захапіў Ржэў, а ў 1360 годзе горад наведаў сам Альгерд, умацаваўшы яго. Стратэгічнае значэнне Ржэва тлумачылася тым, што ён аддзяляў ВКЛ ад Цвяры, і належнасць яго да Масквы спыняла камунікацыі паміж гэтымі дзяржавамі. У 1368 годзе серпухаўска-бароўскі князь Уладзімір Андрээвіч ізноў вярнуў Ржэў пад уладу Масквы, што было адной з прычын вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1368 – 1372 гадоў. У выніку гэтай вайны Ржэў ізноў адышоў да ВКЛ. У 1376 годзе яго безвынікова спрабаваў адбіць Уладзімір Андрэевіч (зяць Альгерда). Аднак у канцы 14 стагоддзя горад ізноў вернуты Маскве, пад уладай якой знаходзіўся больш за паўстагоддзя. У 1408 годзе, калі Свідрыгайла уцёк у Маскоўскую дзяржаву, ён часова атрымаў Ржэў ў кіраванне. У 1447 годзе Ржэў быў захоплены вялікім князем цвярскім Барысам Аляксандравічам. Аднак вялікі князь Казімір сам разлічваў завалодаць горадам — у лютым 1448 году мажайскі князь Ф. Варатынскі, адзін з прэтэндэнтаў на маскоўскае вялікае княжанне, абяцаў у выпадку поспеху перадаць яго Казіміру. У тым жа годзе горад быў захоплены адным з атрадаў ВКЛ, што выклікала пагаршэнне стасункаў з Цвер'ю. Каб не губляць надзейнага саюзніка, перад заключэннем дагавора 1449 году з Васілём II Цёмным Казімір вярнуў горад Барысу Аляксандравічу. Паводле дагавору, Казімір абяцаў «не вступатися в отчину вел.кн.московского во Ржеву с волостьми». У выніку ліквідацыі незалежнасці Цвяры ў 1485 годзе Ржэў канчаткова трапіў пад уладу Масквы, што спрабаваў аспрэчваць вялікі князь Аляксандр у 1494 годзе. З канца 15 стагоддзя на працягу амаль двух стагоддзяў Ржэў — апорная база Маскоўскай дзяржавы ў войнах з ВКЛ. Мяжа, якая праходзіла прыкладна за 50 км ад горада, была канчаткова адсунутая далёка на паўднёвы захад у выніку Андрусаўскага перамір'я 1667 году і «Вечнага міру» 1686 году.
У выніку доўгага панавання ВКЛ над часткай тэрыторыі Верхняга Паволжа у непасрэднай блізкасці да Ржэва сфармавалася этнічная група тудаўляне, якая захоўвала агульныя з беларусамі моўныя і этнаграфічныя рысы да пачатку 20 стагоддзя.
Вонкавыя спасылкі
Літаратура
- Белы А. «Краіна вытокаў» // Спадчына № 3-1993.