Тытус Лівіюс: розьніца паміж вэрсіямі
пачатак |
д сартаваньне |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
* [http://lib.ru/POEEAST/LIWIJ/ Пэўныя ўрыўкі]{{ref-ru}} |
* [http://lib.ru/POEEAST/LIWIJ/ Пэўныя ўрыўкі]{{ref-ru}} |
||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лівіюс, Тыт}} |
|||
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 59 годзе да н. э.]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 59 годзе да н. э.]] |
Вэрсія ад 03:13, 8 студзеня 2012
Тыт Лі́віюс[1] (па-лацінску: Titus Livius; 59 да н. э., Патавіюм — 17) — адзін з найбольш вядомых рымскіх гісторыкаў, аўтар значна цытаванай «гісторыя ад заснаваньня гораду» (па-лацінску: Ab urbe condita), а таксама гісторыка-філязофскіх дыялёгаў і рытарычнага твору эпісталярнай формы да сына, якія не захаваліся на нашых дзён.
Стаў заснавальнікам так званай альтэрнатыўнай гісторыі, апісаўшы рытарычным чынам магчымую барацьбу між Рымам і Аляксандрам Македонскім, калі б апошні пражыў больш працяглы час. Узорамі дасканалага стылю Лівіюс называў Дэмасфэна і Цыцэрона.
Лівіюс паходзіў з заможнай сям’і, у раньняй маладосьці прыехаў у Рым, дзе атрымаў добрую адукацыю, пасьля чаго заняўся філязофіяй, гісторыяй і рыторыкай. Нягледзячы на тое, што блізкія стасункі зьвязвалі яго з Аўгустам, Лівіюс не прымаў дзейнага ўдзелу ў палітычным жыцьці.
Пасьля 27 году да н. э. Лівіюс пачаў працаваць над фундамэнтальнай работай па гісторыі Рыма ў 142 кнігах, дзе апісваў маральныя каштоўнасьці. У іх ён бачыў сродак адраджэньня Рыму. У той самы час, падзяляючы погляды стоікаў, Тыт Лівіюс верыў у фатум. У творах Лівіюса, якія захаваліся да нашых дзён, прысутнічае вялікая колькасьць прамоваў гістарычных і паўлегендарных фігураў. З храналягічнага пункту гледжаньня, стыль Лівіюса зьяўляецца прамежкавым этапам паміж клясычным і так званай лацінай срэбнага веку Імпэрыі. Да Лівіюса з павагай ставіліся старэйшы і малодшы Сэнэкі, Квінтыліян і Тацыт, а ягоныя працы выкарыстоўвалі Валеры Максімус, Анэюс Флёр, Люканус і Сыліюс Італікус.
Нікалё Мак’явэльлі напісаў «Развагі пра першую дэкаду Тыта Лівіюса».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Тытус Лівіюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў